Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Карынцян


 

 

Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Карынцян

01020304050607080910111213


4 Затым, маючы гэта слугаваньне, адзяржаўшы міласэрдзе, мы не слабянеем 2 Але мы адракліся патайных саромных рэчаў, ня ходзячы ў хітрыні, ані хвальшуючы слова Божага, але праяўляючы праўду, паручаемся сумленьню кажнага чалавека перад Богам. 3 Калі ж запраўды й затоена Дабравесьць наша, дык затоена ад тых, што гінуць, 4 Нявернікаў, у каторых бог сьвету гэтага асьляпіў розумы, каб ім не зазьзяла сьвятло Дабравесьці славы Хрыстовае, Каторы ёсьць абраз Божы. 5 Бо мы не сябе абяшчаем, але Хрыста Ісуса Спадара; а сябе самых, як слугаў вашых дзеля Ісуса. 6 Бо Бог, Каторы сказаў, каб ізь цямноты сьвятліня зазьзяла, асьвяціў сэрцы нашыя да сьвятла знацьця славы Божае ў відзе Ісуса Хрыста.

7 Але мы маем гэты скарб у судзьдзю гліняным каб вялікасьць магутнасьці была Божая, а ня з нас. 8 Адусюль мы засмучоныя, але ня сьцісьненыя; заклапочаныя, але не без надзеі; 9 Перасьледаваныя, але не пакіненыя; упалыя, але не загубленыя; 10 Заўсёды носім у целе мертвасьць Ісуса, каб і жыцьцё Ісусава магло зьявіцца ў целе нашым. 11 Бо мы жывыя заўсёды выдаваныя на сьмерць за Ісуса, каб і жыцьцё Ісусава зьявілася ў сьмяротным целе нашым, 12 Так што сьмерць дзее ў нас, а жыцьцё ў вас.

13 I маючы тый самы дух веры, подле напісанага: ,,Я верыў і затым казаў", і мы верым, затым і кажам, 14 Ведаючы, што Тый, хто ўскрысіў Спадара Ісуса, ускрэсе й нас ізь Ісусам і пастанове з вамі. 15 Бо ўсе дзеля вас, каб ласка, збыткуючы перазь дзякаваньне шмат каго, збыткавала на славу Божую.

16 Затым мы не слабянеем; але калі навонны наш чалавек раскладаецца, нутраны, адылі, дзень у дзень аднаўляецца. 17 Бо часныя лягкія цярпеньні нашы дзеюць нам нязьмерную славу вечнае вагі, 18 Як мы глядзім не на відомае, але на нявідомае; бо відомае часнае, а нявідомае вечнае.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст