Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Суборны ліст сьвятога Якава апостала


 

 

Суборны ліст сьвятога Якава апостала

0102030405


3 Няхай вас ня шмат будзе вучыцелямі, браты мае, ведаючы, што цяжшы суд адзяржым, 2 Бо мы ўсі часта спатыкаемся, Хто не спатыкаецца ў слове, тый дасканальны муж, дуж закілзаць і ўсе цела свае. 3 Гля, мы кілзаем коні, каб яны слухалі нас і кіруем усе цела іхнае. 4 Вось, і караблі, такія вялікія і гнаныя буйнымі вятрамі, кіруюць малюсенькім штырном, куды хоча штырнік. 5 Так і язык - малюсенькі арґан, а вялікімі рэчамі вяльмуецца.

Гля, малюсенькі агонь як шмат лесу пале. 6 язык - агонь, сьвет несправядлівасьці; язык так пастаноўлены памеж арґанаў нашых, што брудзяне ўсе цела і запаляе кола прыроды, запаляны агнём пекляным.

7 Бо ўсялякая прырода зьвяроў і птушак, паўзуноў і морскае жывёлы слышыцца і ўслышана прыродаю людзкой, 8 А языка ніхто зь людзёў услышыць ня можа: гэта няўзьдзержнае ліха, поўны сьмяротнае атруты. 9 Ім дабраславім Спадара а Айца, ім клінем людзёў, на падобнасьць Божую ўчыненых: 10 3 тых жа вуснаў выходзе добраславенства й кляцьба.

 Ня мае так быць, браты мае. 11 Ці пырскае з тае самае адтуліны жарала салодкая й гаркая вада? 12 Ня можа, браты мае, фіґа радзіць аліўкі альбо віно фіґі? Гэтак, жарало салонае й салодкае вады не вылівае.

13 Хто мудры а разумны з вас? пакажы добрым паступкам учынкі свае ў лагоднай мудрасьці. 14 Але калі ў сэрцу сваім вы маеце гаркую завідасьць а звадлівасьць, не хваліцеся й не маніце на праўду: 15 Гэта ня мудрасьць, што зыходзе згары, але земная, прыродная, дзявальская; 16 Бо йдзе завідасьць а звадлівасьць, там вераск і ўсе благое.

17 Але мудрасьць згары, першае, чыстая, адлі супакойная, лагодная, падаўкая, поўная міласэрдзя і добрых пладоў, бесстароньняя, нядвудушная. 18 Плод жа справядлівасьці ў супакою сеецца тым, што чыняць супакой.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст