Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Суборны ліст сьвятога Якава апостала


 

 

Суборны ліст сьвятога Якава апостала

0102030405


4 Скуль бітвы й ходаньне памеж вас? ці ня стуль, ці не з раскошаў вашых, што б'юцца ў чаланох вашых? 2 Жадаеце - і ня маеце; забіваеце й завідуеце - і ня можаце дасягчы; ходаецеся й б'іцеся - і ня маеце, бо ня просіце; 3 Просіце, і не адзержуеце, бо просіце на ліха, каб ужыць у сваіх раскошах.

4 Чужаложнікі а чужаложніцы! ці ня ведаеце, што прыязьньства ізь сьветам ё непрыязьньства з Богам? Дык, хто хацеў бы быць прыяцелям сьвету, стаецца непрыяцелям Богу. 5 Ці вы думаеце, што Пісьмо кажа дарма: „Аж да завісьці жадае Дух, што ў нас жыхара" ? 6 Але большую даець ласку ; затым і кажа: „Бог гордым працівіцца, і даець ласку пакорным".

7 Дык паддайцеся Богу; спраціўцеся дзявалу, і ўцячэць ад вас. 8 Дабліжчася да Бога, і дабліжыцца да вас; памыйце рукі, грэшнікі, і ачысьціце сэрцы, двудушныя; 9 Бядуйце й будзьце ў жалобе і плачча; няхай сьмех вашы абернецца ў жалобу, і радасьць - у смутак. 10 Укарыцеся перад Спадаром, і ўзьніме вас.

11 Ня гукайце адны на адных, браты: хто гукае на брата альбо судзе брата, гукае на Закон і судзе Закон; а калі ты судзіш Закон, ты не спаўняньнік Закону, але судзьдзя. 12 Адзін Правадаўца а Судзьдзя, Каторы можа спасьці й загубіць а ты хто, што судзіш бліжняга свайго ?

13 Цяпер паслухайце вы, што кажаце: „Сядні або заўтра выправімся да такога а такога места, і пабудзем там год, і будзем таргаваць і зарабляць"; 14 Вы, каторыя ня ведаеце, што будзе заўтра, бо што такое жыцьцё вашае? пара, што зьяўляецца на малы час, а потым запраўды чэзьне. 15 Замест тога, каб вы казалі: „Калі зьлюб будзе Спадару, і жывы будзем, дык зробім гэта й гэна", 16 Вы ж вяльмуецеся ў пысе сваёй: усялякае такое вяльмуваньне ё ліха. 17 Дык хто ўмее чыніць дабро, і ня чыне, таму грэх.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст