01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22
7 I просьле гэтага бачыў я чатырох ангілаў, што стаялі на чатырох рагох зямлі, дзяржалі чатыры вятры земныя, каб ня веяў вецер на зямлю ані на мора, ані на якое дзерва. 2 I бачыў я іншага ангіла, што ўзыходзіў ад усходу сонца і меў пячаць Бога жывога. I гукнуў ён вялікім голасам да чатырох ангілаў, каторым дана шкодзіць зямлі й мору, 3 Кажучы: „Ня шкодзьце зямлі ані мору, ані дзервам, пакуль не пазначым пячацяй на чолах слугаў Бога нашага!"
4 I чуў я лік пазначаных пячацяй з кажнага плямені сыноў Ізраелявых, сто сорок чатыры тысячы пазначаных пячацяй. 5 3 плямені Юдзінага пазначана пячацяй двананцаць тысячаў; з плямені Рувінавага - двананцаць тысячаў; з плямені Ґадавага, - двананцаць тысячаў; 6 3 плямені Ашэравага - двананцаць тысячаў; з плямені Неффалімовага - двананцаць тысячаў; з плямені Манасавага - двананцаць тысячаў; 7 3 плямені Сымонавага - двананцаць тысячаў; з плямені Левага -двананцаць тысячаў; з плямені Іссахаровага - двананцаць тысячаў; 8 3 плямені Завулонавага - двананцаць тысячаў; з плямені Язэпавага - двананцаць тысячаў; з плямені Веняміновага - двананцаць тысячаў пазначаных пячацяй.
9 Просьле гэтага глянуў я, і гля, вялікі груд, каторага ніхто ня мог зьлічыць, з усіх народаў а плямёнаў а людаў а моваў стаяў перад пасадам а перад Баранчыкам у белых адзецьцях і з пальмовымі галузкамі ў руках сваіх. 10 I гукалі вялікім голасам, кажучы: „Спасеньне Богу нашаму, што сядзіць на пасадзе, і Баранчыку!"
11 I ўсі ангілы стаялі навокал пасаду і старых і навокал жывых стварэньняў, і палі перад пасадам на відзеньні свае, і пакланіліся Богу, 12 Кажучы: „Амін! дабраславенства а слава а мудрасьць а падзяка а чэсьць а сіла а моц Богу нашаму на векі вякоў. Амін".
13 I адзін із старых сказаў імне: „Гэтыя, адзеўшыся ў белыя адзецьці, хто і скуль прышлі?" 14 I я сказаў яму: „Ведаеш, спадару мой". I ён сказаў імне: „Гэта тыя, што прышлі зь вялікае атугі, і абмылі адзецьці свае, і выбялілі ў крыві Баранчыкавай. 15 За тое яны перад пасадам Божым і служаць Яму дзень і ноч у доме Ягоным; і Тый, што сядзіць на пасадзе, разапнець будан Свой над імі. 16 Яны ня будуць ужо прагнуць ані сьмягнуць, і ня будзе пячы іх сонца і ніякі вад; Бо Баранчык, што сярод пасаду, будзе пасьціць іх, павядзець із да жаролаў жывое вады, і абатрэць Бог кажную сьлізу з ачоў іхных.
|