Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Апостальскія дзеі


 

 

Апостальскія дзеі

Уступ0102030405060708091011121314
1516171819202122232425262728


Павал прад начальнікам Фэстам

25 РАЗЬДЗЕЛ.

1 Дык Фэст, прыбіўшы ў правінцыю, пасьля трох дзён адбыў з Цэзарэі ў Ерузалім. 2 І былі прыйшоўшы да яго архісьвятары і першыя з жыдоў проціў Паўла, і прасілі яго, 3 жадаючы ласкі проціў яго, каб загадаў яго прывесьці ў Ерузалім, маючы на мэце подступы, каб яго забіць у дарозе. 4 Але Фэст адказаў, што Паўла сьцерагуць у Цэзарэі, ён-жа мае хутка выехаць. 5 Дык каторыя з вас, кажа, маюць магчымасьць, няхай, паехаўшы разам, калі ёсьць у мужы якая віна, вінавацяць яго.

6 Пабыўшы-ж у іх ня болей як восем або дзесяць дзён, вярнуўся ў Цэзарэю і на другі дзень сеў у трыбунале і загадаў прыевесьці Паўла. 7 Калі ён быў прыведзены, абступілі яго жыды, што былі прыйшоўшы з Ерузаліму, закідаючы многа цяжкіх правінаў, якіх не маглі даказаць. 8 Павал бараніўся: што я не саграшыў нічога ані проціў жыдоўскага закону, ані проціў сьвятыні, ані проціў цэзара. 9 Але Фэст, хочучы аказаць ласку жыдом, адказваючы Паўлу, сказаў: Хочаш ехаць у Ерузалім і там за гэта быць суджаным перада мною? 10 Павал-жа сказаў: Я стаю перад трыбуналам цэзара, там мяне трэба судзіць. Жыдом я крыўды не зрабіў, як ты лепш ведаеш. 11 Бо калі-б зрабіў крыўду або ўчыніў нешта годнае сьмерці, я не адказваюся памёрці. Але калі няма нічога з таго, у чым яны мяне вінавацяць, ніхто ня можа мяне ім падарыць. Апэлюю да цэзара.

12 Тады Фэст, пагаварыўшы з Радай, адказаў: Да цэзара ты апэляваў, да цэзара пойдзеш.

Павал перад Агрыппай

13 Калі-ж прайшло некалькі дзён, кароль Агрыппа і Вэрніка прыбылі ў Цэзарэю, каб прывітаць Фэста. 14 І калі прабылі там многа дзён, Фэст далажыў каралю аб Паўле, кажучы: Адзін муж ёсьць астаўлены Фэліксам у вастрозе. 15 На яго, калі я быў у Ерузаліме, прыйшлі да мяне архісьвятары і старшыя жыдоўскія, жадаючы проціў яго асуджэньня. 16 Я ім адказаў, што ў рымлян няма звычаю асуджаць якога чалавека, перш чым той, каторага вінавацяць, будзе мець прысутных абвініцеляў і атрымае месца на абарону, каб ачысьціцца ад праступкаў. 17 Дык калі яны сюды зыйшліся бяз ніякага адкладу, я на наступны дзень, сеўшы ў трыбунале, загадаў прывясьці мужа. 18 Стаўшы абвініцелі, не прынясьлі на яго ніякай віны з тых, у каторых я падазраваў благое. 19 Але мелі проціў яго нейкія справы аб сваім вераваньні і аб нейкім памёршым Езусе, аб каторым цьвярдзіў Павал, што жыве. 20 Я-ж, не разьбіраючыся ў гэтай справе, казаў, што ці хацеў-бы ён ісьці ў Ерузалім і там за гэтае быць суджаным. 21 Але калі Павал апэляваў, каб яго захаваць на разгляд Аўгуста, я загадаў захаваць яго, пакуль не адашлю да цэзара. 22 Агрыппа-ж сказаў да Фэста: Я і сам хацеў-бы паслухаць чалавека. Заўтра, сказаў, пачуеш яго.

23 На другі-ж дзень, калі прыйшоў Агрыппа і Вэрніка з вялікай пышнасьцяй і ўвайшлі ў паслухальню з тысячнікамі і паважанейшымі мужамі гораду, па загаду Фэста быў прыведзены Павал. 24 І сказаў Фэст: Кароль Агрыппа і ўсе мужы, што разам з намі прыстутны, вы бачыце гэтага, каторага ўсё мноства жыдоў жадала ад мяне ў Ерузаліме, просячы і крычучы, што трэба, каб ён болей ня жыў. 25 Але я пазнаў, што ён не дапусьціўся нічога годнага сьмерці. А калі ён сам апэляваў да Аўгуста, я разсудзіў паслаць. 26 Што-б аб ім пэўнае напісаць пану, ня маю. Дзеля гэтага вывеў яго да вас, а найбольш да цябе, кароль Агрыппа, каб зрабіўшы допыт, меў я што пісаць. 27 Бо неразумным мне здаецца паслаць вязьня і не падаць ягоных правінаў.

 

 

----------------------------------

Р. 25 8 З адказу Паўла відаць, што жыды стараліся вінаваціць яго ня толькі ў рэлігійных справах, але і палітычных, даказваючы, што Павал дапусьціўся праступку абразы Цэзара, за што тады моцна каралі.

9 Фэст не хацеў асудзіць Паўла, бо быў пракананы ў яго нявіноўнасьці; не хацеў яго звольніць, бо баяўся загнявіць жыдоў, дык хоча аддаць яго на суд Сангэдрыну, каб ён асудзіў Паўла ў яго прысутнасьці. Але бяз згоды Паўла ня мог гэтага зрабіць, бо Павал быў падлеглы суду цэзараваму.

11 Кожны рымскі грамадзянін меў права апэляваць (адклікацца) да цэзара і гэтым самым быць адвезеным у Рым і там суджаным. Апэляцыя да цэзара ўстрымлівала ход судоў ніжэйшых інстанцыяў.

12 Аб прыняцьці апэляцыі пастанаўляў стараста на паседжаньні сваей рады.

13 Кароль Агрыппа ІІ быў сынам Гэрада Агрыппы І, а Вэрніка ягонай сястрой. Як Агрыппа так і Вэрніка мелі дрэнную славу.

16 "Атрымае месца на абарону" - значыць: атрымае магчымасьць бараніцца.

21 Аўгуст (па-грэцку сэбастос) значыць: пасьвячоны, годны пашаны. Гэта быў тытул рымскіх цэзараў ад часаў Актавіяна.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст