Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Чацьвертая кніга Масеява - Лікі


 

 

Чацьвертая кніга Масеява - Лікі

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


13 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Пашлі сабе людзеў, і хай яны выглядзяць зямлю Канаанскую, каторую Я даю сыном Ізраелявым; па адным чалавеку, па адным чалавеку з плямені айцоў іхных пашліце, кажнага князя зь іх".

3 I паслаў іх Масей з пустыні Паран, за расказаньням СПАДАРОВЫМ, і ўсі яны мужы, галавы сыноў Ізраелявых яны. 4 I во ймёны іхныя: з плямені Рувінавага Шамуа Заккуронак, 5 3 плямені Сымонавага Шафат Горанок, 6 3 плямені Юдзінага Калеў Ефунёнак, 7 3 плямені Іссасхаровага Іґал Язэпенак, 8 3 плямені Яхрэмавага Гоша Нунянок, 9 3 плямені Веняміновага Фалт Рафуёнак, 10 3 плямені Завулонавага Гаддыель Содзянок, 11 3 плямені Язэпавага, з плямені Манасавага Ґадды Сусянок, 12 3 плямені Дановага Амель Ґемалёнак, 13 3 плямені Ашэравага Сэфур Міхайлёнак, 14 3 плямені Неффалімовага Нагаб Воўсянок, 15 3 плямені Ґадовага Ґеуель Машанок.

16 Гэта ймёны мужоў, каторых паслаў Масей выглядзець зямлю. I назваў Масей Гошу Нунянка Ігошуам. 17 I паслаў іх Масей выглядзець зямлю Канаанскую, і сказаў ім: „Увыйдзіце ў гэты бок, на паўдня, і ўзыйдзіце на гару; 18 I абачча зямлю, якава яна, і люд, што жывець на ёй, дужы ён ці слабы, мала іх ці шмат? 19 I якая зямля, на каторай ён жывець, добрая яна ці благая? I якія месты, у каторых ён жывець, у буданох ён жывець ці ў вабаронных местах? 20 I якая зямля, уродлівая яна ці пустая? Ці ё на ёй дзервы, ці няма? I мацуйцеся, і вазьміце з пладоў зямлі". I было ж гэга ў часе сьпеньня віна.

21 Яны ўзышлі, і выглядзелі зямлю ад пустыні Цын аж да Рэгова, ідзе ўходзяць у Гамаф. 22 I пайшлі на паўдня, і дайшлі да Гэўрону, і там Агіман, Шэсай а Фалмай, дзеці Енаковы. А Гэўрон збудаваны быў сем год раней за Цоан Ягіпецкі. 23 I прышлі аж да даліны Ешкол, і зрэзалі там галузу і адну гранку вінных ягадаў, і несьлі яе на жэрдцы ў двух, і таксама з гранатовых яблыкаў а зь фіґаў. 24 Месца гэтае названа даліною Ешкол з прычыны вінное гранкі, каторую зрэзалі адтуль сынове Ізраелявы. 25 I зьвярнуліся ад выгляданьня зямлі пры канцу сараку дзён.

26 I пайшлі, і прышлі да Масея а да Аарона а да ўсяе грамады сыноў Ізраелявых на пустыню Паран у Кадэшу, і гарынесьлі слова ім а ўсёй грамадзе, і паказалі ім плады зямлі. 27 I павядалі яму й казалі: „Прышлі мы да зямлі, да каторае ты паслаў нас; і таксама цячэць малаком а мёдам яна, і во плады яе; 28 Але што дужы люд, каторы жывець на зямлі; і месты абаронныя вельмі вялікія; і дзяцей Енаковых мы бачылі там. 29 Амалік жывець на зямлі паўднявой, а Гэціч а Евусэй а Аморэй жывець на гары, а Канаанін жывець ля мора а ля Ёрдану".

30 Але Калеў супакоеваў люд перад Масеям і сказаў: „Узыйсьці ўзыйдзем і мы яе на спадак возьмем, бо здолець, здолеем яе".

31 А людзі, што ўзыходзілі зь ім, казалі: „Ня можам узыходзіць супроці люду гэнага, бо ён дужшы за нас". 32 I вынесьлі ліхое лічбызданьне да сыноў Ізраелявых празь зямлю, каторую яны выглядалі, кажучы: „Зямля, што мы праходзілі па ёй выглядзець яе, яна зямля, што есьць жывучых на ёй, і ўвесь люд, каторы мы бачылі сярод яе, людзі меры. 33 I там бачылі мы й дзеці Енаковы, з роду волатавага; і мы былі ў вачох нашых, як шаранча; і гэткімі ж былі мы і ў вачох іхных".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст