01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36
3 Во радавод Аарона а Масея ў дню, калі гутарыў СПАДАР із Масеям на гары Сынаю; 2 I во ймёны сыноў Ааронавых: пяршак Надаў а Авігу, Елеазар а Іфамар. 3 Гэта ймёны сыноў Ааронавых, сьвятароў, памазаных, каторых ён пасьвяціў сьвятарстваваць. 4 I памерлі Надаў а Авігу перад відам СПАДАРОВЫМ, як яны прынесьлі цяпло чужое перад відам СПАДАРОВЫМ на пустыні Сынайскай, а дзяцей у іх ня было; і сьвятарствавалі Елеазар а Іфамар перад Ааронам, айцом сваім.
5 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 6 „Дабліж плямя Левава й пастанаві яго перад Ааронам сьвятаром, каб яны служылі яму. 7 I няхай яны рупяцца праз старожу ягоную й старожу ўсяе грамады перад буданом збору, каб служыць службу вітальні; 8 I няхай рупяцца праз усе судзьдзе будану збору і паручэньне сыноў Ізраелявых, каб служыць службу віталыі. 9 I аддасі Левітаў Аарону а сыном ягоным; хай будуць яны сусім чыста адданы яму ад сыноў Ізраелявых. 10 Аарону ж а сыном ягоным паручы, і будуць спраўляць яны сьвятарства свае; а чужы, што бліжыцца, хай памрэць".
11 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 12 „I Я вось, Я ўзяў Левітаў з пасярод сыноў Ізраелявых замест кажнага першака, што рашчыняе дзетніцу із сыноў Ізраелявых. I будуць Левіты Мае, 13 Бо кажны пяршак Мой; таго дня, калі Я быў паразіўшы кажнага першака ў зямлі Ягіпецкай. Я пасьвяціў Сабе кажнага першака ў Ізраелю ад чалавека аж да статку; яны маюць быць Мае. Я СПАДАР".
14 I гукаў СПАДАР Масею на пустыні Сынайскай, кажучы: 15 „Палічы сыноў Левавых па дамох айцоў іхных, па радзімах іхных, кажнага мужчыну ад аднаго месяца і вышэй палічы". 16 I палічыў іх Масей подле слова СПАДАРОВАГА, як расказана. 17 I былі гэтыя сынове Левавы подле іх імёнаў: Ґірсон, Когаф а Мерары. 18 I во ймёны сыноў Ґірсонавых па радзімах іхных: Ліўні а Шымей. 19 I сыны Когафовы па радзімах іхных: Амрам а Іцґар, Гэўрон а Узель. 20 I сыны Мераравы па радзімах іхных: Маглі а Мушы. Гэта яны радзімы Левавы подле дамоў айцоў сваіх.
21 Ад Ґірсона род Ліўняў а род Шымеяў: гэта роды Ґірсонавы. 22 Іх лік подле лічэньня кажнага мужчыны, ад аднаго месяца й вышэй, лік іх сем тысячаў пяцьсот. 23 Радзімы Гірсонавы будуць разьлягацца адзаду вітальві ў кірунку да мора. 24 I князь дому айца Ґірсонічаў Елясаф Лаелёнак. 25 I дагляду Гірсонічаў у будане збору паручаецца вітальня а будан а прыкрыцьце яго а запона ўходу будану збору, 26 А заслоны панадворку а запона ўходу панадворку, каторая ля вітальні, і што ля аброчніка наўкола, і паварозкі да ўсялякае службы яго.
27 I ў Когафа радзіма Амрамоў а радзіма Іцґароў а радзіма Гэўронаў а радзіма ўзеляў: гэта радзімы Когафовы. 28 Подле ліку ўсіх мужчынаў, ад аднаго месяца й вышэй, восьмі тысячаў шасьцьсот, каторыя дзяржалі паручэньне сьвятыні. 29 Радзімы Когафічаў будуць разьлягацца з боку вітальні, на паўдня. 30 I князь дому айца радзімаў Когафовых Еліцафан Узелёнак. 31 I старожа іхная - скрыня а стол а сьветач а аброчнікі а сьвятое судзьдзе, каторага ўжываюць да службы, а запона а ўсе служэньне яе. 32 I князь князёў лявіцкіх Елеазар, сын Аарона сьвятара; пад ягоным наглядам дзяржачыя паручэньне сьвятыні.
33 Мерары: радзіма Магляў а радзіма Мушаў: гэта яны радзімы Мераравы. 34 Палічаных подле ліку кажнага мужчыны, ад аднаго месяца й вышэй, шэсьць тысячаў дзьвесьце. 35 I князь дому айца радзімы Мерарычаў Цурэль Авігаелёнак, яны будуць разьлягацца з боку вітальні на поўнач. 36 I прызначаньню паручэньня Мерарычаў былі дошкі вітальні а завалы яе а стаўпы яе а падложкі яе а ўсі судзіны яе, уся служба яе, 37 I стаўпы панадворку наўкола, і падложкі іх, і кольле іх, і паварозкі іх.
38 А тыя, што разьлягаюцца перад вітальняю, на ўсход, перад буданом збору на ўсход сонца, ё Масей а Аарон а сыны ягоныя, яны дзяржалі паручэньне сьвятыні за сыноў Ізраелявых; чужы хто прыступе, памрэць.
39 Усіх палічаных Левітаў, каторых палічыў Масей а Аарон подле слова СПАДАРОВАГА, па радзімах іхных, кажнага мужчыну, ад аднага месца й вышэй, дваццаць дзьве тысячы.
40 I сказаў СПАДАР Масею: „Палічы кажнага першака мужчыну із сыноў Ізраелявых, ад аднаго месяца й вышэй, і зьлічы іх наймя. 41 I вазьмі Левітаў Імне, - Я СПАДАР, - замест кажнага першака із сыноў Ізраелявых, а статак Левітаў замест кажнага першароднага статку сыноў Ізраелявых". 42 I палічыў Масей, як расказаў яму СПАДАР, кажнага першака із сыноў Ізраелявых. 43 I было ўсіх першакоў мужчынскіх, подле ліку ймёнаў, ад аднаго месяца й вышэй, дваццаць дзьве тысячы дзьвесьце семдзясят трох.
44 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 45 „Вазьмі Левітаў замест кажнага першака з дому Ізраеля, і статак Левітаў замест статку іхнага; і будуць Левіты Маімі. Я СПАДАР. 46 А на выкуп дзьвесьце семдзясят трох Ізь першакоу Ізраелявых, каторыя лішнія супроці Левітаў, 47 Дык возьмеш па пяць сыкляў ад галавы, подле сьвятога сыклю вазьмі, дваццаць ґер у сыклю, 48 I аддай срэбла гэтае Аарону а сыном ягоным на выкуп за лішніх супроці ліку іх". 49 I ўзяў Масей срэбла выкупу за лішніх супроці выкупленых Левітамі. 50 Ад першакоў Ізраелявых узяў срэбла тысяча трыста і шасьцьдзясят пяць сыкляў, подле сыклю сьвятыні. 51 I аддаў Масей срэбла выкупу Аарону а сыном ягоным подле слова СПАДАРОВАГА, як расказаў СПАДАР Масею.
|