01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36
4 I гукаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 2 „Палічы сыноў Когафовых із сыноў Левавых па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, 3 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, кажнага здольнага да войска, каб рабіць работу ў будане збору. 4 Во служэньне сыноў Когафовых у будане збору: Сьвятое сьвятых. 5 I прыдуць Аарон а сыны ягоныя, як табару надабе крануцца ў дарогу, і спусьцяць запінаху запоны, і накрыюць ёю скрыню сьветчаньня. 6 I пакладуць на яе прыкрыцьце із скур барсуковых, і звыш яго накрыюць сінюсенькаю тканіною, і ўсунуць нашулкі яе. 7 I стол Выкладу засьцеляць сіняю тканіною, і пастановяць на ім місы а талеркі а ложкі а коўні на ўзьліваньне, і хлеб штачасны мае быць на ім. 8 I засьцеляць тканіну чырвовую, накрыюць яго накрыцьцям із скуры барсуковае, і ўсунуць нашулкі яго. 9 I возьмуць тканіну сінюю, і пакрыюць сьветач сьвятла а лянпы яго а абцужкі яго а канчаранкі яго а ўсі судзіны да алівы, каторымі паслугуюцца пры ім; 10 I ўставяць яго а ўсі судзіны яго ўнутр пакрыцьця із скураў барсуковых, і паложаць на нашулкі. 11 I залаты аброчнік засьцеляць сіняю тканіною, і накрыюць яго накрыцьцям із скураў барсуковых, і ўсунуць нашулкі яго. 12 I возьмуць усі рэчы службовыя, каторымі паслугуюцца ў сьвятыні, і паложаць у сінюю тканіну, і накрыюць іх накрыцьцям із скураў барсуковых, і паложаць на нашулкі. 13 I ачысьцяць аброчнік ад попелу, і засьцеляць яго тканіною пурпуроваю. 14 I паложаць на яго ўсі судзіны яго, каторых ужываюць да службы пры ім, - вуглянкі, відзёлкі, лапаткі а чары, усі судзіны аброчніка, і накрыюць яго накрыцьцям із скураў барсуковых, і ўсунуць нашулкі яго. 15 Як скончацьАарон а сыны ягоныя накрываць сьвятыню й усе судзьдзе сьвятыні, як кранецца табар, то потым прыдуць сынове Когафовы насіць, і хай не датыкаюцца да сьвятыні, каб не памерлі. Гэта цяжар сыноў Когафовых у будане збору. 16 А прызначаньне Елеазара, сына Аарона, сьвятара - аліва да сьвятла а пахнючае кадзіла а кажначасны аброка алей памазаньня, і дагляд усяе вітальні а ўсяго, што ў ёй, - у сьвятыні і ў судзьдзю яе".
17 I гукаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 18 „Не загубіце плямені радзімаў Когафовых з пасярод Левітаў, 19 Але во што зрабіце ім, каб яны былі жывы й не памерлі, як бліжацца да Сьвятога Сьвятых: Аарон а сыны ягоныя хай прыдуць і пастановяць іх кажнага ў службе ягонай і ля цяжару ягонага; 20 I каб ня прышлі глядзець, як накрываюць сьвятыню, каб не памерлі".
21 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 22 „Палічы колькасьць сыноў Ґірсонавых, таксама іх, па дамох айцоў іхных і па радзімах іхных, 23 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, палічы іх кажнага здольнага ваяваць вайну, каб служыць службу пры вітальні збору. 24 Во работа радзімаў Ґірсонавых, каб рабіць і каб насіць: 25 Яны маюць насіць споны вітальні а будану збору, і пакрыцьце яго, і пакрыцьце скураное барсуковае, што зьверху яго, і запону ўходу будану збору, 26 I заслоны панадворку, і запону дзьвярэй брамы да панадворку, каторы ля вітальні й ля аброчніка наўкола, і паварозкі іх, і ўсі судзіны злужэньня іх, і ўсе, што робіцца пры іх, і яны маюць рабіць. 27 Подле слова Аарона а сыноў ягоньгх будзе ўся работа сыноў Гірсонавых пры ўсялякім цяжару іх і ўсялякай рабоце іх, і паручы ім дагляд над усім, ношаным імі. 28 Гэта работа радзімаў сыноў Гірсонавых у будане збору і дагляд пад наглядам Іфамара, сына Аарона, сьвятара.
29 „Сыноў Мераравых па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных палічы іх. 30 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, палічы кажнага прыходзячага да войска, каб служыць службы пры вітальні збору. 31 I во паручэньне цяжараў іхных, подле ўсіх службаў іхных у будане збору: дошкі вітальні, завалы а стаўпы яе а падложкі яе, 32 I стаўпы панадворку наўкола, і падложкі іх, і кольле іх, і паварозкі іх да ўсіх судзінаў іх і да ўсіх работаў іх; наймя пералічыце судзіны паручэньня цяжараў іхных. 33 Гэта работа радзімаў Мерарычаў пры ўсіх служэньнях іхных пры будане збору пад наглядам Іфамара, сына Аарона сьвятара".
34 I палічылі Масей а Аарон а князі грамады сыноў Когафовых па радзімах іхных і па дамох айцоў іхных, 35 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят, кажнага прыходзячага да войска, на служэньні ў будане збору. 36 I былі лікі іхныя, па радзімах іхных, дзьве тысячы сямсот пяцьдзясят. 37 Гэта - палічаныя з радзімаў Когафовых, кажны служэц пры будане збору, каторых палічыў Масей а Аарон, подле слова СПАДАРОВАГА Масеям.
38 I лікі сыноў Ґірсонавых па радзімах іхных і па дамох айцоў іхных, 39 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, кажнага прыходзячага да войска, на служэньне ў будане збору. 40 I былі лікі іх па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных дзьве тысячы шасьцьсот трыццаць.
41 Гэта - лікі радзімаў сыноў Ґірсонавых, усі служцы пры будане збору, каторых палічыў Масей а Аарон, подле слова СПАДАРОВАГА. 42 I лікі радзімаў Мерарычаў па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, 43 Ад грыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, кажнага прыходзячага да войска, на служэньне пры будане збору. 44 I былі лікі іхныя па радзімах іхных тры тысячы дзьвесьце.
45 Гэта лікі радзімаў Мерарычаў, каторых палічыў Масей а Аарон, подле слова СПАДАРОВАГА Масеям. 46 I ўсі лікі Левітаў, каторых палічыў Масей а Аарон а князі Ізраеля па радзімах іхных і па дамох айцоў іхных, 47 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, кажны прыходзячы служыць службы Божыя, служэньне й служэньне нашэньня ў будане збору. 48 I былі лікі іхныя восьмі тысячаў пяцьсот асьмідзясят. 49 Подле слова СПАДАРОВАГА Масеям прызначаны яны кажны да свайго служэньня, і да свайго нашэньня, і да свайго прызначаньня, як расказаў СПАДАР Масею.
|