Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Чацьвертая кніга Масеява - Лікі


 

 

Чацьвертая кніга Масеява - Лікі

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


9 I гукаў СПАДАР Масею на пустыні па выхадзе іх ізь зямлі Ягіпецкае, першага месяца, кажучы: 2 „I ўчыняць сынове Ізраелявы Пасху ў прызначанай пары яе. 3 Чатырнанцатага дня гэтага месяца адвячоркам зрабіце яе ў прызначанай ёй пары; подле ўсіх уставаў а ўсіх судоў зрабіце яе".

4 I казаў Масей сыном Ізраелявым, каб рабілі Пасху. 5 I рабілі яны Пасху першага месяца, чатырнанцатага дня месяца адвячоркам, на пустыні Сынайскай; подле ўсёга тога, як расказаў СПАДАР Масею, так учынілі сынове Ізраелявы.

6 I былі людзі, што былі нячыстыя ад душы мертвага чалавека, і не маглі рабіць Пасхі таго дня; і дабліжыліся яны да Масея а да Аарона таго дня, 7 I сказалі тыя людзі яму: „Мы нячыстыя ад душы мертвага чалавека; чаму паменшыць нас, каб мы не абраклі аброк СПАДАРУ ў прызначанай пары сярод сыноў Ізраелявых?" 8 I сказаў ім Масей: „Пастойце, і я паслухаю, што раскажа праз вас СПАДАР".

9 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 10 „Гукай сыном Ізраелявым, кажучы: калі хто будзе нячысты ад дакраненьня да душы мертвага, альбо далёкая дарога вам, або родам вашым, дык і ён зробе Пасху СПАДАРУ. 11 Другога месяца чатырнанцатага дня адвячоркам няхай робяць яе, і з праснакамі а гаркімі травамі няхай ядуць яе. 12 I хай не пакідаюць ад яе да раньня, і косьці яе ня ломяць; подле ўсіх уставаў Пасхі хай зробяць яе. 13 А людзіна, каторая чыстая і ў дарозе ня была, і перастане рабіць Пасху, дык выгубіцца душа тая зь люду свайго, бо яна не абракла аброку СПАДАРУ ў прызначаную пару; панясець на сабе грэх людзіна тая. 14 I калі будзе жыць у вас чужаземец, і ён будзе рабіць Пасху СПАДАРУ: подле права Пасхі й подле ўставы яе гэтак ён мае рабіць яе. Адно права хай будзе ў вас і чужаземцу й тубылцу зямлі".

15 Таго дня, як выстаўлена была вітальня, булак пакрыў вітальню будану сьветчаньня, і зь вечара была над вітальняю быццам зьява агню аж да раньня. 16 Гэтак было й заўсёды: булак пакрываў яе і выгляд агню ночы. 17 I як падымаўся булак ад будану, то просьле тога сынове Ізраелявы краталіся ў дарогу; і на месцу, ідзе прабываў булак, там разьлягаліся табарам сынове Ізраелявы. 18 За расказаньням СПАДАРА краталіся сынове Ізраелявы ў дарогу, і за расказаньням СПАДАРА разьлягаліся усі дні. Як булак прабываў над вітальняю, яны былі разьлёгшыся табарам. 19 I калі булак трываў над вітальняю шмат дзён, то й сынове Ізраелявы дзяржалі паручэньне СПАДАРУ й не падарожжавалі. 20 I бывала, як булак быў над вітальняю лічаныя дні: за расказаньням СПАДАРОВЫМ разьлягаліся, і за расказаньням СПАДАРОВЫМ краталіся. 21 I бывала, калі булак быў зь вечара да раньня, і падняўся булак нараніцы, якга крануліся; або ўдзень, або ночы, і як падыймаўся булак, і яны тады краталіся. 22 Або, калі два дні, або месяц, або колькі дзён заставаўся булак над вітальняю, каб прабываць над ёю, то сынове Ізраелявы заставаліся разьлёгшыся табарам і ня краталіся; а як падыймаўся, тады крануліся. 23 За расказаньням СПАДАРОВЫМ разьлягаліся, і за расказаньням СПАДАРОВЫМ краталіся: дзяржалі паручэньне СПАДАРОВА за расказаньням СПАДАРА Масеям.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст