01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11
10 Здохлыя мухі прычыняюць, што масьць аптакарская сьмярдзіць; так дарагая мудрасьць а чэсьць церпяць ад малое дурноты.
2 Сэрца мудрага на правым баку ў яго, але сэрца неразумнага на левым. З І ў дарозе, што неразумны ходзе, у яго не стаець мудрасьці, і кажнаму ён кажа, што ён дурань. 4 Як дух дзяржаўцы паўстане на цябе, не пакідай месца, бо паддаўкосьць сьцішае вялікія грахі. 5 Ё ліха, я бачыў пад сонцам, бы абмыла, што паходзе ад дзяржаўцы: б Дурноты становяць на вялікай вышыні, а багатыя сядзяць нізка. 7 Бачыў я слугаў на конях, а князёў ходзячых, як слугі, па зямлі. 8 Хто капае яму, тый уваліцца ў яе; і хто ломе плот, таго ўкусе гад. 9 Хто кратае камяні, можа падарвацца імі; хто сячэць дровы, тый бывае ў небясьпечнасьці ад іх. 10 Як зялеза ступіцца, а ён ня найстра ляза, гады мусіць натужыцца; але перавага мудрасьці прыгатаваць. 11 Як гад укусе без замаўляньня, тады ўжо няма карысьці замаўляньню. 12 Словы з вуснаў мудрага зычлівыя, а вусны неразумнага губяць яго ж: ІЗ Пачатак слоў з вуснаў ягоных - дурнота, і канец гаворкі ягонае - благі шал; 14 І дурны множа словы, дарма што чалавек ня можа сказаць, што будзе; і што будзе просьле яго, хто скажа яму? 15 Гарапашнасьць неразумных высіляе кажнага зь іх, бо ён ня ведае, як ісьці да места. 16 Бяда табе, зямля, калі кароль твой хлапец, і князі твае ядуць рана. 17 Дабраславёная зямля, калі кароль твой сын дабрароднага, і князі твае ядуць упару, каб пасіліцца, а ня дзеля п'янчаньня. 18 Ад ляноты валіцца столь, а калі апусьціць рукі, дык працячэць дом. 19 Дзеля радасьці спраўляюць чэсьці, і віно вяселе жыцьцё; а срэбра адказуе за ўсе. 20 Нават у думках сваіх ня кліні караля, і ў спальных пакоях сваіх яе вайцяй багатага; бо птушка нябёсная можа перанесьці голас і крылатая - пераказаць слова.
|