01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11
3 Усяму пара, і час кажнаму зычаньню пад небам: 2 Пара радзіцца, і пара паміраць; пара садзіць, і пара вырываць пасаджанае; З Пара забіваць, і пара лячыць; пара бураць, і пара будаваць; 4 Пара плакаць, і пара сьміяцца; пара галасіць, і пара скакаць; 5 Пара кідаць каменьне, і пара зьбіраць каменьне; пара абыймаць, і пара здаляцца ад абыймаў; б Пара шукаць, і пара губляць; пара шчаджаць, 2 і пара раськідаць; 7 Пара ірваць, і пара сшываць; пара маўчэць, і пара гукаць; 8 Пара любіць, і пара ненавідзіць; пара вайны, і пара міру.
9 Што за перавага працуючаму з тога, што ён працуе? 10 Бачыў я дзейнасьць, каторую даў Бог сыном людзкім, каб яны спраўляліся зь ёю. 11 Усе ўчыніў Ён харошым упару сваю, таксама ўлажыў Ён сьвет у сэрца іхнае так, што ня можа людзіна адкрыць справаў, каторыя Бог спраўляе ад пачатку аж да канца. 12 Ведаю, што нямаш ім іншага дабра, як весяліцца й рабіць дабро ў жыцьцю сваім. ІЗ І калі якая людзіна есьць а п'ець а бача дабро з гарапашнасьці свае, то гэта дар Божы. 14 Ведаю, што ўсе, што робе Бог, застаецца на векі; да яго няма чаго дабаўляць і ад яго няма чаго адыймаць; і Бог зрабіў так, каб баяліся Яго. 15 Што было, даўно яно; і што мае быць, ужо было; і Бог спаганяе зь мінуласьці.
16 Яшчэ бачыў я пад сонцам: месца суду, а там нягоднасьць; і месца справядлівасьці - нягодны там. 17 Я сказаў у сэрцу сваім: „Справядлівага й нягоднага будзе судзіць Бог, бо пара там на кажнае зычаньне й на кажны ўчынак там".
18 Быў сказаўшы я ў сэрцу сваім праз справы сыноў людзкіх, што Бог спрабаваў іх і паказаў, што яны жывёла самы па сабе; 19 Бо тое, што прылучаецца сыном людзкім, прылучаецца жывёле, і адна прылука ўсім: як адныя паміраюць, так паміраюць і другія; але, усі маюць адзін дух; і ня мае людзіна перавагі над жывёлаю; бо ўсе марнаеьць. 20 Усе йдзець у вадно месца: усе паўстала з пылу, і ўсе абернецца ў пыл. 21 Хто ведае, ці дух сыноў людзкіх узыходзе ўгару і ці дух жывёлы зыходзе далоў, да зямлі? 22 Дык я бачыў, што нічога няма лепшага, як што людзіна цешылася б з працаў сваіх; бо гэта дзель ейная; бо хто прывядзець яе пабачыць, што будзе просьле яе?
|