Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Казаньнік


 

 

Казаньнік

0102030405060708091011

 

5 Уважай на нагу сваю, як пойдзеш да дому Божага, і будзь гатоўшы слухаць, чымся даваць аброк дурных, бо яны ня ведаюць, што блага робяць. 2 Не хапайся вуснамі сваімі, і сэрца твае хай не барзьдзіць вымавіць слова перад Богам; бо Бог на небе, а ты на зямлі; затым хай у цябе мала будзе словаў; З Бо сьненьне прыходзе ад множасьці дзейнасьці, а голас неразумнага ад множасьці словаў. 4 Як абяцаеш абятніцу Богу, то не адвалакай споўніць яе; бо няма зычлівасьці да неразумных; а ты, як абяцаў, споўні. 5 Валей, каб ты не абяцаў, чымся, каб абяцаў і ня споўніў. б Не дазваляй вуснам сваім уводзіць у грэх цела, твае і не кажы перад ангілам: „Гэта абмыла". Нашто меў бы Бог гневацца на голас твой і нішчыць работу рук тваіх? 7 Бо ў множасьці сьненьняў ё шмат і марнасьці і слоў; але ты бойся Бога.

8 Калі ўцісканьне беднага й спабыцьцё суду а справядлівасьці абачыш у краю, ня дзівуйся з гэтага; бо вышшы за высокага назірае і найвышшыя над імі; 9 Перавага ж у вусім у тэй зямлі, ідзе кароль служа полю. 10 Хто любе срэбра, не насыціцца ім; і хто любе множасьць, ня будзе мець прыбытку. І гэта марнасьць. 11 Як павялічаецца дабро, павялічацца й ядучыя яго; і якая карысьць собсьнікам яго? хіба тая, каб глядзець ачыма сваімі. 12 Салодкі сон у працуючага, ці шмат, ці мала ён ізьесьць; але пярэсыць у багатага не даець яму спаць.

ІЗ Ё балючае ліха, я бачыў пад сонцам: багацьце, дзяржанае на шкоду собсьнікам яго; 14 Але тое багацьце гіне з прычыны благое прыгоды: і народзіцца сын у яго, і нічога няма ў руках ягоных. 15 Як вышаў ён із улоньня маці свае, так голым і адходзе ўзноў, як прышоў; і нічога ня вынясе з гарапашнасьці свае, што мог бы ён панесьці ў руццэ сваёй. 16 І гэта таксама балючае ліха, што, як прышоў ён, так і адыйдзе. І што за карысьць яму з тога, што ён працаваў на вецер? 17 Таксама ўсі дні свае есьць у цямноце із шмат якім гневам а хваробаю, із злосьцяй сваёй.

18 Во што я бачыў: ё харошае дабро есьці а піць а бачыць дабро з усяе гарапашпнасьці свае, каторую меў пад сонцам увесь лік дзён жыцьця свайго, што Бог даў яму; бо гэта дзель ягоная. 19 І калі якой людзіне даў Бог багацьце а маемасьць, і даў сілу есьці з гэтага, і браць дзель сваю, і цешыцца з гарапашнасьці свае, то гэта дар Божы. 20 Бо ён ня доўга будзе памятаваць дні жыцьця свайго, бо Бог адказуе на радасьць сэрца ягонага.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст