Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Казаньнік


 

 

Казаньнік

0102030405060708091011

 

7 Валей добрае імя, чымся добрая масьць, і дзень сьмерці, чымся дзень нараджэньня. 2 Валей хадзіць да дому жалобы, чымся да дому чэсьці, бо там канец кажнага чалавека, і жывы возьме гэта да сэрца свайго. З Валей немарасьць, чымся сьмех, бо ад марнасьці віду лепшае сэрца. 4 Сэрца мудрых у доме жалобы, а сэрца неразумных у доме радасьці. 5 Валей чалавеку слухаць упікі мудрага, чымся чалавеку слухаць песьню неразумных; б Бо як трэск церняў пад гаршком, так сьмех неразумнага. І таксама гэта марнасьць. 7 Уціск напэўна дурніць мудрага, і падарак губе сэрца. 8 Валей канец рэчы, чымся пачатак яе; цярплівы духам лелшы за гордага духам. 9 Не сьпяшайся ў духу сваім гневацца, бо гнеў у грудзёх неразумных супачывае. 10 Не кажы: "Чаму гэта пярэднія дні лепшыя за гэтыя?" бо ня з мудрасьці ты пытаешся праз гэта. 11 Мудрасьць добрая із спадкам, але карысьнейшая тым, што бачаць сонца; 12 Бо мудрасьць абарона, срэбра абарона, але пераваге веды ў тым, што мудрасьць даець жыцьцё тым, хто мае яе. 1З Глядзі на дзела Божае, бо хто можа выпрастаць, што Ён скрывіў? 14 У дзень добры карыстай з дабра, але ў дзень няшчасьця зважай: адно супроці другога ўладзіў Бог; бо ня знойдзе чалавек просьле сябе нічога.

15 Усяго нагледзеўся я ў дні марнасьці свае: бывае справядлівы гіне ў справядлівасьці сваёй, і нягодны далей жывець у нягоднасьці сваёй. 16 Ня будзь лішне справядлівы і ня мудрагель лішне: нашто табе нішчыць самога сябе? 17 Ня будзь лішне нягодны і ня будзь дурны: нашто табе паміраць не ўпару ? 18 Добра, каб ты дзяржаўся гэтага і таксама з гэтага ня здыймай рукі свае, бо хто баіцца Бога, пройдзе ўсе. 19 Мудрасьць мацуе мудрага болей, як дзесяцёх валадароў, што былі ў месьце; 20 Бо няма чалавека, нават справядлівага, на зямлі, што рабіў бы дабро й не грашыў; 21 Затым не на ўсі словы, што кажуць, зварачай увагу, каб ня чуць табе слугі свайго, што клінець цябе; 22 Бо сэрца твае дазнала шмат разоў, што й сам ты кляў іншых.

23 Усе спрабаваў я мудрасьцю; я сказаў: „Я буду мудры", але яна далёка ад мяне. 24 Далёка тое, што было, і глыбака, глыбака: хто можа знайсьці яго? 25 Зьвярнуўся я із сэрцам сваім, каб пазнаць а скумаць а вышукаць мудрасьць а вылічэньне, і пазнаць нягоднасьць дураты а дурноту шалу. 26 І знаходжу я, што гарчэйшая за сьмерць жонка, каторай сэрца пасадкі а сеткі, рукі ейныя, як зялезьзе; каторага падабае Бог, тый уцячэць ад яе, але грэшніка ўхопе яна. 27 Гля, гэта знайшоў я, сказаў Казаньнік: кідаючы адно да аднаго, каб знайсьці лічбу, 28 Каторай яшчэ шукала душа мая, але я не знаходзіў: аднаго мужчыну сярод тысяча я знайшоў; але жонкі сярод усіх іх я не знайшоў. 29 Гля, гэта толькі я знайшоў, што Бог учыніў чалавека пасьцівым, але яны вынайшлі шмат вынаходаў.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст