01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 - 31 – 32 – 33 – 34 – 35 36 – 37 – 38 – 39 – 40 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48 – 49 – 50 – 51 – 52
10
Доме Ізраеляў! слухайце слова, што СПАДАР кажа вам: 2 Гэтак кажа СПАДАР: „Дарогі народаў ня вучыцеся і знакоў нябёсных не лякайцеся, бо лякаюцца народы; З Бо звычаі людаў марныя; бо дзерва, у лесе сьсечанае, і работу рукі майстравае сякіраю, 4 Прыбіраюць золатам а срэбрам, адлі змацняюць яго кляўцом а гваздамі, каб ня хісталася. 5 Як вытачаная пальма яны, але ня гукаюць; мусяць насіць іх, бо ня ступаюць. Ня бойцеся іх, бо яны ня робяць ліха, і рабіць дабра ня дужы".
6 Няма падобнага да Цябе, СПАДАРУ; вялікі Ты, і вялікае імя Твае ў магутнасьці Тваёй. 7 Хто не збаіцца Цябе, Каролю народаў? бо Табе адзінаму належа гэта, бо меж усіх мудрыцоў народаў і ў вусіх каралеўствах іхных няма падобнага да Цябе. 8 Яны недасьціпныя а дурныя, нямаш чаго вучыцца ў дзярвянага балвана. 9 Бітае срэбра прывезена з Таршышу, а золата - з Уфазу, работа рамесьніка й рук літоўніка; шкарлат а пурпура адзецьце іхнае; выраб мудрыцоў усі яны. 10 А СПАДАР ё Бог праўдзівы; Ён ё Бог жывы й Кароль вечны; ад гневу Ягонага трасецца зямля, і народы ня могуць вытрываць ад абурэньня Ягонага.
11 Затым гэтак кажыце ім: „Багі, што не стварылі неба й зямлі, шчэзнуць ізь зямлі і спад нябёсаў".
12 А Ён учыніў зямлю сілаю Сваёю, умацаваў сьвет мудрасьцяй Сваёй і розумам сваім прасьцягнуў нябёсы. Як Ён выдаець голас Свой, ё гук вады ў нябёсах, прычыняе, што пара падыймаецца з канцоў зямлі, робе маланьню дажджу і выводзе вецер із скарбаў Сваіх. 14 Здурэў кажны чалавек ад знацьця свайго; ганьбе сябе кажны літоўнік рэзаным сваім, бо выліў ягоны - ашука, і няма ў ім духа. 15 Яны марнасьць, работа шкеляў; у часе даведаньня да іх яны загінуць. 16 Не такова Дзель Якава, бо Ён Стварыцель усяго, і Ізраель пакаленьне спадку Ягонага; СПАДАР войскаў імя Ягонае.
17 Зьбірай ізь зямлі свой тавар, жыхарка гораду; 18 Бо гэтак кажа СПАДАР: „Вось, Я гэтым разам пушчу жыхараў гэтае зямлі, як із пушчала, і сьцісну іх так, што яны пачуюць гэта".
19 Бяда імне з прычыны майго патрышчаньня; мая рана балючая; але я сказаў: „Пэўне гэта мая хвароба, і я буду насіць яе". 20 Будан мой аглабаны, і ўсі паварозы мае парваліся; дзеці мае пайшлі ад мяне, і няма іх; няма каму пастанавіць ізноў будан мой і расьцягнуць апоны мае; 21 Бо здурнелі пастыры і ня шукалі СПАДАРА, затым ня мелі дасьпеху, і ўсі стады іхныя расьцярушаныя.
22 Вось, голас дзейкі, вось, ён ідзець, і вялікае ўзрушэньне з паўночнага краю, зрабіць месты Юдэі пусташай, бярлогам ночных шакалаў. 23 Ведаю, СПАДАРУ, што дарога чалавека ня ў ім самым, не чалавеку належацца хадня а кіраваньне сігнёў сваіх. 24 Казьнер мяне, СПАДАРУ, але судам, ня ў гневе Сваім, каб Ты не паменшыў мяне. 25 Вылі гнеў свой на народы, што ня знаюць Цябе, і на радзімы, што ня гукаюць імені Твайго; бо яны елі Якава, і паелі яго, і выгубілі яго, і спустошылі сялібу ягоную.
|