01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 - 31 – 32 – 33 – 34 – 35 36 – 37 – 38 – 39 – 40 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48 – 49 – 50 – 51 – 52
13 Гэтак кажа Імне СПАДАР: „Ідзі, спраў сабе лянны пояс, і паперажы ім сьцёгны свае, і ў ваду не кладзі яго". 2 Дык я справіў пояс, подле слова СПАДАРОВАГА, і паперазаў ім сьцёгны свае. З І было слова СПАДАРОВА да мяне другім наваратам, кажучы: 4 „Вазьмі пояс, каторы ты справіў, што на сьцёгнах тваіх, і ўстань, ідзі да Еўфрату, і схавай яго там у раськепіне скалы". 5 І пайшоў я, і схаваў яго ля Еўфрату, як расказаў імне СПАДАР. 6 І сталася пры канцу шмат якіх дзён, што СПАДАРкажа імне: „Устань, ідзі да Еўфрату й вазьмі пояс стуль, каторы я расказаў табе схаваць там". 7 Тады я пайшоў да Еўфрату, выкапаў і ўзяў пояс ізь месца, ідзе я схаваў яго, і вось, пояс папсаваўся, быў на нішто негадзячы.
8 І было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы: 9 „Гэтак кажа СПАДАР: гэтак Я папсую пыху Юдэі й вялікую пыху Ерузаліму: 10 Гэты благі народ, што адмовіўся слухаць слоў Маіх, што ходзе ў вупорлівасьці сэрца свайго і ходзе за іншымі багамі, каб слухаць іх а сьціць іх, станецца як гэты пояс, каторы на нішто ня годзіцца; 11 Бо як бліжыцца пояс да сьцёгнаў чалавека, так дабліжыў Я да Сябе ўвесь дом Ізраеляў а ўвесь дом Юдзін, агалашае СПАДАР, каб яны былі людам Маім, і дзеля імені, і дзеля хвалы, і дзеля пазору, але яны ня слухалі. 12 Затым кажы ім гэтыя словы: .Гэтак казаў СПАДАР, Бог Ізраеляў: „Кажны скураны мех напаўняюць віном"', і яны скажуць табе : ,Хіба мы напэўна ня ведаем, што кажны скураны мех напаўняюць віном?' 1З Тады ты кажы ім: ,Гэтак казаў СПАДАР: вось, Я напоўню п'янчаньням усіх жыхараў гэтае зямлі, і каралёў, што сядзяць на пасадзе Давідавым, і сьвятароў, і прарокаў, і ўсіх жыхараў Ерузаліму; 14 І разаб'ю іх адзін аб адзін, нават бацькоў і сыноў разам, агалашае СПАДАР, ня зьмілўюся, не пажалею й ня буду мець спагады, каб ня зьнішчыць іх' ".
15 Слухайце а ўважайце; ня будзьце пыхатыя, бо СПАДАР казаў. 16 Дайце хвалу СПАДАРУ, Богу свайму, уперад чымся сьцямнее, чымся ногі вашы спатыкаюцца на цемных горах; пакуль вы спадзяіцеся сьвятліні, Ён аберне яе ў сьцень сьмерці, у вялікую цямноту. 17 Але, калі вы не паслухаеце гэтага, душа мая будзе плакаць у патайных месцах з прычыны пыхі, і плачма буду плакаць, і выльле вока мае сьлізу; бо ў палон ўзята чарада СПАДАРОВА. 18 Кажы караля а караліцы маці: „Паніжчася, сядзьце, бо зышла з галоў вашых карона пазору вашага". 19 Паўднявыя месты зачынены, і ніхто не адчыне; усю Юдэю завядуць у палон, чыста возьмуць у палон. 20 „Узьніміце вочы свае й глядзіце на йдучых із поўначы: ідзе стада, што была дана табе, драбны статак пазору твайго? 21 Што скажаш ты, як Ён пакарае цябе ? бо ты прыўчыла іх за галоўных вайводцаў; ці ня схопяць цябе болі, як парадзіху ў трудненьню? 22 І калі ты скажаш у сэрцу сваім: ,3а што стрэла гэта мяне ?' -- За велічыню бяспраўя твайго раскрыты крысы твае, і над пятамі тваімі зроблена ўсілства. 23 Ці можа Ефіоплннін адмяніць скуру сваю альбо леапард - плямы свае? ці таксама вы можаце рабіць добрае, калі вы прывучаны рабіць блага? 24 Расьцярушу іх, як ўмецьце, разьвяванае ветрам пустыні. 25 Гэта доля твая, дзель, адмераная табе ад Мяне, агалашае СПАДАР, бо ты забылася Мяне й спадзявалася на ману. 26 Затым Я падыйму крысы твае на від твой, каб паказаўся сорам твой. 27 Чужалоства а ірзаньне твае, жадлівае бязулства твае на ўзгорках палёў, брыды твае я бачыў. О, бяда табе, Ерузаліме ! Ці ты ачысьцішся ? Калі ж яшчэ пасьлей?"
|