01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 - 31 – 32 – 33 – 34 – 35 36 – 37 – 38 – 39 – 40 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48 – 49 – 50 – 51 – 52
35 Слова, што было да Ярэмы ад СПАДАРА за дзён Егоякіма Ёсянка, караля Юдэйскага, кажучы: 2 „Пайдзі да дому Рэхавічаў, памужуй ізь імі і прывядзі іх да даму СПАДАРОВАГА, да аднаго з пакояў, і дай ім віна піць". З Тады я ўзяў Язаню, сына Ярэмы Гавасіненка, і братоў ягоных, і ўсіх сыноў ягоных, і ўвесь дом Рэхавічаў; 4 І прывёў іх да дому СПАДАРОВАГА, да пакою сыноў Ганана Іґдалёнка, чалавека Божага, што ля пакою князёў, каторы над пакоям Маасэі Шалумёнка, даглядніка парогу; 5 І пастанавіў перад сынамі дому Рэхавічаў глякі, поўныя віна, і чары, і сказаў ім: „Піце віно". 6 Але яны сказалі: „Ня будзем піць віна, бо Ёнадаў Рэхавёнак, айцец наш, расказаў нам, кажучы: Ня піце віна вы ані сынове вашыя на векі; 7 І дамоў не станавіце, і сяўбы ня сейце, і віннага гароду не засаджайце ані майце, але ўсі дні вашы жывіце ў буданох, каб вы жылі шмат дзён на зямлі, ідзе вы падарожжуеце'. 8 І мы паслухалі голасу Ёнадава Рэхавёнка, айца нашага, у вусім, у чым ён абавязаў нас, каб усі дні нашы ня піць віна нам, жонкам нашым, сыном нашым ані дачкам нашым, 9 Ані ставіць дамоў сабе, каб жыць у іх, ані мець вінішчаў, ані поля, ані засеяньня, каб ня было ў нас; 10 І мы жылі ў буданох, і слухалі, і рабілі ўсе, што расказаў нам Ёнадаў, айцец наш. 11 Але сталася, як узышоў Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, да зямлі, што мы сказалі: ,Хадзіма, ідзіма да Ерузаліму ад войска Хальдэяў і ад войска Арамлян'; дык мы жывем у Ерузаліме". 12 Тады было слова СПАДАРОВА да Ярэмы, кажучы:
1З „Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: пайдзі й скажы мужом Юдэйскім а жыхарам Ерузаліму: ці вы не ўзялі навукі слухаць слоў Маіх? агалашае СПАДАР. 14 Словы, каторыя Ёнадаў Рэхавёнак расказаў сыном сваім, каб ня пілі віна, споўненыя, і яны ня п'юць дагэтуль, бо паслухалі расказаньня айца свайго; Я, адылі, кажу вам, рана ўстаючы й кажучы, але вы
ня слухалі Мяне. 15 Я пасылаў да вас усіх слугаў Сваіх прарокаў, рана ўстаючы й пасылаючы, кажучы: ,Зьвярніцеся кажны зь ліхое дарогі свае і папраўце ўчынкі свае, і не хадзіце за іншымі багамі, служыць ім, - і вы будзеце жыць у зямлі, каторую Я даў вам і айцом вашым;' але вы не нахінулі вуха свайго і ня слухалі Мяне. 16 Але, сынове Ёнадава Рэхавёнка споўнілі расказаньне айца свайго, каторае ён расказаў ім, але люд гэты не паслухаў Мяне.
17 „Затым гэтак кажа СПАДАР, Бог войскаў, Бог Ізраеляў: гля, Я навяду на Юдэю а на ўсіх жыхараў Ерузаліму ўсе ліха, што Я вымавіў супроці іх, бо Я гукаў да іх, але яны ня слухалі, і Я гукаў іх, але яны не адказалі".
18 А дому Рэхавічаў сказаў Ярэма: „Гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: за тое, што вы паслухалі расказаньня Ёнадава, айца свайго, і паўнілі ўсі навукі ягоныя, і рабілі подле ўсёга, што ён расказаў вам; 19 За тое гэтак кажа СПАДАР войскаў, Бог Ізраеляў: у Ёнадава Рэхавёнка ніколі ня будзе адцяты, каторы стаіць перад Імною".
|