01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12
7 Першага году Велшазара, караля Бабілёнскага, Данель сьніў сон і відзеў відзені галавы свае на ложку сваім; тады ён запісаў гэны сон і расказаў істасьць справы.
2 Данель адказаў і сказаў: „Я відзеў у сваёй відзені ночы, і вось, чатыры вятры нябёсныя ваявалі на вялікім мору, З І чатыры вялізманыя зьвяры вышлі з мора, розныя адзін ад аднаго. 4 Першы як леў, але ў яго арліныя крылы. Як я глядзеў, крылы ягоныя былі адарваныя, і ён быў падняты ізь зямлі, і пастаноўлены на дзьве нагі, як людзіна, і сэрца людзкое было дана яму. 5 І во яшчэ другі зьвер, падобны да медзьвядзя, падняўся з аднаго боку, і тры скабы ў роце ў яго, меж зубоў ягоных; і гэтак сказалі яму: ,Устань, жары шмат мяса'. б Адлі я глянуў і бачу - яшчэ адзін, як леапард, у каторага на хрыбце чатыры птушыныя крылы; у зьвера былі таксама чатыры галавы, і ўлада была дана яму. 7 Потым я відзеў у ночных відзенях, і во - чацьверты зьвер, жахлівы а страшны а дужы надзвычайна; у яго вялікія зялезныя зубы; ён жэр а ірваў, астачу ж таптаў нагамі сваімі; ён быў накшы ад іншых зьвяроў, што былі перад ім, і дзесяць рог у яго. 8 Я назіраў рогі, і вось, адзін рог малы зьявіўся меж іх, перад каторым тры першыя рогі былі вырваны з карэньням, і вось, у гэтага рогу вочы, як вочы людзіны, і рот, што вымаўляў вялікія словы. 9 Назіраў я, аж пастаноўлены пасады, і Спрадвечны дзён сеў; адзецьце на Ім белае, як сьнег, і валасы на галаве Ягонай - як чыстая воўна; пасад Ягоны - агняное полымя, колы ягоныя - палаючае цяпло. 10 Агняны цурэй выцек а разьліўся перад Ім; тысяча тысячаў служылі Яму, і дзесяць тысячаў дзесяткоў тысячаў стаялі перад Ім; суд сеў, і рашчыніліся кнігі. 11 У відзені відзеў я тады, што за вялікія словы, каторыя гукаў рог; відзень відзеў я, што зьвер быў забіты, і зьнішчана цела ягонае, і перадана полымені цяпла. 12 Што да засталых зьвяроў, то ўлада ў іх была адабрана, але жыцьцё іхнае працягнена да року а часу. 1З Бачыў я ў ночных відзенях, і вось, болкамі нябёсным! быццам Сын людзкі быў прышоўшы да Старога Днямі, да Яго. 14 І была дана Яму ўлада а слава а каралеўства, каб усі люды, народы й мовы служылі Яму; ўлада Ягоная - ўлада вечная, каторая ня мінець, і каралеўства Ягонае ня будзе зьнішчана.
15 „Я, Данель, зьнемарасьціўся ў духу сваім у целе, і відзені галавы мае парушыліі мяне. 16 Я дабліжыўся да аднаго з тых, што блізка стаялі, і папытаўся ў яго праўды праз усе гэта, і ён гутарыў з імною, і абясьціў імне значаньне гэтых рэчаў. 17 ,Гэтыя вялікія зьвяры, каторых чатыры - чатыры караля, што паўстануць ізь зямлі. 18 Але адзяржаць каралеўства сьвятыя Навышняга і будуць дзяржаці каралеўства на векі, на векі а векі'.
19 „Тады я хацеў даведацца праўды праз чацьвертага зьвера, што розьніўся ад усіх іншых, быў надзвычайна страшны, ізь зялезнымі зубамі а бранзовымі капцюрамі, жэр а трышчыў, астачу ж таптаў нагамі сваімі, 20 І зь дзесяцьма рагамі на галаве сваёй, і праз другога, што прышоў, і перад каторым палі тры, у каторага розе былі вочы й рот, што гу́каў вялікае, каторы выглядаў дужшым за сяброў сваіх.
21 „Я глядзеў, як гэны рог пачаў вайну ізь сьвятымі і перамагаў іх, 22 Пакуль ня прышоў Стары днямі, і суд быў даны сьвятым Навышняга, і настала пара, каб сьвятыя адзяржалі каралеўства.
23 „Гэтак ён сказаў: ,Чацьверты зьвер - чацьвертае каралеўства будзе на зямлі, накшае ад усіх каралеўстваў, і будзе жэрці ўсю зямлю, і таптаць яе, і мяжджуліць. 24 А дзесяць рог значаць, што з гэнага каралеўства паўстане дзесяць каралёў, просьле іх паўстане адзін, накшы ад першых, і паніжа трох каралёў. 25 І будзе гукаць словы на Навышняга, і нікбіць сьвятых Навышняга, і падумае адмяніць поры а права, і яны будуць адданы ў руку яму на час, часы а паў часу.
26 „ ,Але сядзе суд, і адыймуць у яго ўладу, каб згубіць а зьнішчыць да канца. 27 Каралеўства ж а ўлада а вялічча каралеўства пад цэлым небам будзе люду сьвятых Навышняга, Каторага каралеўства - каралеўства вечнае, і ўсі дзяржавы будуць служыць Яму і слухаць Яго'.
28 „Дагэтуль канец справе. Што да мяне, Данеля: думкі мае вельма палохалі мяне, і від мой адмяніўся ў імне; але я захаваў справу ў сэрцу сваім".
|