01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09
6 „Бяда нярупатлівым на Сыёне й тым, што спадзяюцца на гару Самарскую, менаваным галоўнымі з народаў, да каторых прышоў дом Ізраеляў! 2 Зайдзіце да Кальны й абачча, а стуль ідзіце да вялікага Гамафу, тады спусьціцеся да Ґафу Пілісцкага: ці яны лепшыя за гэтыя каралеўствы? або граніца іхная большая за граніцу вашу? З Вы, што ўважаеце благі дзень за далёкі й прычыняеце, што седава ўсілства бліжэе; 4 Што ляжыце на ложках із сланёвае косьці, што вылягаецеся да сваіх пасьцелях і ясьце ягняты з чарады, а цяляты з хлеву; 5 Што брынкаеце на гусьлях, як Давід, вынаходзіце сабе музыцкія снадзі; б Што п'іце віно вялікімі коўнямі і мажацеся найпершымі масьцямі, але ня немарасьціцеся празь няшчасьце Язэпа! 7 За тое цяпер пойдуць яны палоненікамі на чале палоненікаў, і чэсьць ад тых, што вылягаліся, аддалена". 8 Прысягнуў Спадар СПАДАР Душою Сваёю, агалашае СПАДАР, Бог войскаў: „Брыджуся пыхаю Якававаю й ненавіджу палацы ягоныя; і выдам места а паўніню яго". 9 І станецца, што калі ў вадным доме застанецца дзесяцёх чалавекаў, яны памруць. 10 І возьме яго дзядзька ягоны, і спале яго, каб вывесьці весьці ягоныя з дому, і скажа таму, што ля бакоў дому: „Ё яшчэ які ў цябе?" І гэты скажа: „Няма". Тады ён скажа: „Ся! бо ня маюць менаваць імені СПАДАРОВАГА";
11 Бо гля, СПАДАР расказуе й вытне вялікі дом раськепінамі, а малы дом шчэлінамі. 12 Ці пабягуць коні па скале? ці аруць яе на валох? Бо вы абярнулі суд у ватруту і плады справядлівасьці ў палын, 1З Вы, што цешыцеся зь нічога, што кажаце: „Ці не сваёю сілаю мы прыдбалі сабе рогі?" 14 „Але, вось, Я падыйму на вас, доме Ізраеляў, агалашае СПАДАР, Бог войскаў, народ, і яны будуць уціскаць вас ад уходу ў Гамаф аж да цур'я пустыні' ".
|