12Яхрэм пасьвіць вецер і гоніцца за ўсходнім ветрам; што дзень множа ману а спустошаньне; робе змову з Асурам і аліву прынёс да Ягіпту. 2 І ў СПАДАРА сьпярэчка зь Юдаю, і пакрые Якава подле дарогаў ягоных, подле ўчынкаў ягоных зьверне яму. З У жываце за пяту дзяржаў брата свайго і моцаю сваёю пакняску ставіўся да БОГА. 4 Але, дужаўся з Ангілам - і здужаў, плакаў і маліў Яго; у Бэт-Элю знайшоў Яго і там гукаў з намі; 5 А СПАДАР - Бог войскаў; СПАДАР памятка Ягоная. 6 Затым і ты навярніся да Бога свайго; заховуй міласэрдзе а суд і жджы Бога свайго кажначасна. 7 Канаанец, ашукная вага ў руццэ ягонай; ён любе ашукаць; 8 І Яхрэм кажа: „Я забагацеў, я прыдбаў сабе маемасьць, у вусіх працах маіх ня знойдуць бяспраўя ў імне, што было б грэхам". 9 І Я, СПАДАР, Бог твой ад зямлі Ягіпецкае; яшчэ асялю цябе ў буданох, як за дзён прызначанага сьвята. 10 Гукаў Я таксама прарокамі, і мнажыў відзені, і ўжываў падобнасьці рукамі прарокаў. 11 Бяспраўе ў Гілеадзе, напэўна яны марнасьць; абракаюць цяляты ў Гілґале; нават аброчнікі іхныя як кучы ў барознах поля. 12 І Якаў ўцёк да поля арамскага, і Ізраель служыў за жонку, і сьцярог за жонку. 1З І прарокам вывеў СПАДАР Ізраеля зь Ягіпту, і прарокам Ён сьцярог яго. 14 Горка квяліў Яхрэм да гневу, за тое кроў сваю пакіне на сабе, і ганьбу ягоную аберне СПАДАР на яго.