Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Захары


 

 

Кніга прарокі Захары

0102030405060708091011121314

 

7 І сталася чацьвертага году караля Дара, што было слова СПАДАРОВА да Захары, чацьвертага дня дзявятага месяца, Хісьлева, 2 І паслалі бэтэльскія ПІэрэцэра а Рэґем-Мелеха а людзёў іхных маліць від СПАДАРОЎ, З Казаць сьвятаром, што ў доме СПАДАРА войскаў, а прарокам, кажучы: „Ці мог бы я плакаць пятага месяца, аддзяліўшыся, як я рабіў гэта так шмат год?"

4 І было да мяне слова СПАДАРА войскаў, кажучы: 5 „Гукай усяму люду зямлі і сьвятаром, кажучы: як вы поставалі і былі ў жалобе пятага а сёмага месяца гэтыя семдзясят год, ці вы Імне, Імне пост поставалі? б І як вы елі, і як вы пілі, ці ня дзеля сябе вы елі а пілі? 7 Ці ня мелі слухаць слоў, што СПАДАР агалашаў першымі прарокамі, як Ерузалім быў населены й быў бясьпечны, і месты яго навокал яго, як неселена было паўдня й раўніна?"

8 І было слова СПАДАРОВА да Захары, кажучы: 9 „Гэтак казаў СПАДАР войскаў, кажучы: суд праўдзівы судзіце й будзьце міласэрныя а спагадлівыя кажны да брата свайго; 10 І ўдавы а сіраты, чужаземца а беднага ня ўціскайце, і ліха людзіна супроці брата свайго ня думайце ў сэрцах сваіх".

11 Але яны адмовіліся ўважаць, і абярнулі бувтоўвыя плечы, і ацяжарылі вушы свае, каб ня чуць, 12 І скалянілі сэрцы свае як дыямэнт, каб ня слухаць права а слоў, што пасылаў СПАДАР войскаў Духам Сваім першымі прарокамі; і быў вялікі гнеў ад СПАДАРА войскаў. 13 „Затым было: як Я гукаў, а яны ня слухалі, так яны гукалі, а Я ня слухаў", кажа СПАДАР войскаў. 14 „І Я разьвеяў іх меж усіх яародаў, каторых яны ня зналі, і зямля спусьцела просьле іх, ажно ні водзін чалавек не праходзіў ані зварачаўся, бо яны абярнулі жаданую зямлю ў пустыню".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст