01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
9 Цяжар слова СПАДАРОВАГА на зямлю Гадрах, а Дамашк - будзе супачынкам Ягоным, бо да СПАДАРА зьвернецца вока людзкое і ўсіх плямёнаў Ізраелявых. 2 І Гамаф таксама граніца яго, Тыр а Сыдон, дарма шо ён будзе вельма мудры. З І пастанавіў сабе Тыр моцны горад, і назьбіраў срэбра, як пылу, і чыстага золата, як вулічнага балота. 4 Вось, Спадар пражанець яго і зразе сілу ягоную на мору, і ён будзе зжэрты цяплом. 5 Абача гэта Ашкелон і спалохаецца, і Ґаза, і вельма засмуціцца, і Екрон; бо спадзева яго будзе засаромлена, і загіне кароль у Ґазе, і Ашкелон будзе не заселены. б І будзе жыць бязбацькавіч ув Ашдодзе, і Я адатну лыху Пілішчан. 7 І адбяру кроў ягоную з роту ягонага і агіды ягоныя з памеж зубоў ягоных; але тый, што застанецца, нават тый будзе Богу нашаму, і ён будзе, як вайводца ў Юдзе, і Екрон, як Евусэй. 8 І Я разьлягуся табарам каля дому Свайго дзеля войска, дзеля таго, хто праходзе, і дзеля таго, хто зварачаецца, і ня пройдзе больш перазь іх уцісканьнік; бо цяпер я буду бачыць ачыма Сваіма.
9 Вельма цешся, дачка Сыёну, гукай, дачка Ерузаліму: вось, Кароль твой прыходзе да цябе, справядлівы й маючы спасеньне, Ён лагодны й сядзячы на асьле а на асьляняці, сыну асьліцы. 10 Я адатну цялежкі ў Яхрэма і коні ў Ерузаліме, і будзе адцяты ваенны лук; і Ён абесьце супакой народам, і ўлада Ягоная ад мора аж да мора і ад Ракі аж да канцоў зямлі. 11 І што да цябе, дзеля крыві змовы твае Я выпусьціў вязьняў тваіх ізь ямы, у каторай няма вады. 12 Зварачайцеся да моцнага гораду і вы, вязьні надзеі! Таксама сядні агалашаю - удвая аддам табе; 1З Бо Я напну Юду да Сябе, напоўню лук Яхрэмам і ўзьніму сыноў тваіх, Сыёне, супроці сыноў тваіх, о Грэца, і зраблю цябе як меч дужасіла. 14 І СПАДАР будзе бачаны над імі, і выляціць, як маланьня, страла Ягоная, і Спадар СПАДАР затрубе ў рог, і выйдзе ў віхрох паўднявых. 15 СПАДАР войскаў будзе бараніць іх, і яны зжаруць а заваююць пушчальным каменьням, і будуць піць а галасаваць, бы ад віна, і напоўняцца, як крапільніцы, як рагі аброчніка. 16 І выбаве іх СПАДАР, Бог іхны, таго дня, як авечкі, люд Свой; бо яны будуць, як каменчыкі ў кароне, паднятыя, як сьцяг на зямлі Ягонай. 17 О якая дабрыня Ягоная, і якая харашыня Ягоная! Збожжа дзяцюкоў і вінны сок дзяўчат робе квітучымі.
|