01 – 02 – 03 – 04
3 „Вось, Я пасылаю Ангіла Свайго, і ачысьце дарогу перад Імною, і зьнецікі прыйдзе да палацу Свайго Тый Спадар, Каторага вы шукаеце, і Ангіл змовы, Каторага вы жадаеце; вось, Ён прыйдзе, кажа СПАДАР войскаў. 2 Але хто зможа вытрываць дзень прыходу Яго, і хто ўстое, як Ён зьявіцца? бо Ён - як цяпло літуючае і як мыла мыцьцёхаў; З І сядзе літаваць а чысьціць срэбра, і ачысьце сыноў Левавых, і пералітуе іх, як золата а срэбра, і яны будуць СПАДАРУ прыносіць аброк у справядлівасьці. 4 Тады прыемны будзе СПАДАРУ аброк Юды а Ерузаліму, як за дзён даўнейшых і як у старавечных шдох. 5 І дабліжуся да вас дзеля суду, і буду борздым сьветкаю на чараўнікоў а на чужаложнікаў а на хвальшыва прысягаючых а на ўцісваючых найміта ў заплаце, удаву а сірату а на тых, што адпіхаюць чужаземца і не баяцца Мяне, кажа СПАДАР войскаў. б Бо Я - СПАДАР, не мяняюся; затым вы, сынове Якававы, ня зьнішчаны. 7 Нават зь дзён айцоў сваіх вы адступілі ад уставаў Маіх і не дзяржалі іх; навярніцеся да Мяне, і я абярнуся да вас, кажа СПАДАР войскаў. Але вы скажаце: ,Як нам навярнуцца?'
8 „Ці можа чалавек глабаць Бога? Вы, адылі, глабалі Мяне. Але вы скажаце: Чым мы глабалі Цябе?' дзесяцінамі а дарамі. 9 Праклёнам вы пракляты, бо Мяне вы - увесь люд гэты - глабаеце. 10 Прынясіце ўсі дзесяціны да сьвірна, каб была еміна ў доме Маім, і выпрабуйце ж Мяне гэтым, кажа СПАДАР войскаў: ці не адчыню Я вам вокны нябёс і ці ня выльлю на вас дабраславенства больш чымся досыць? 11 І Я зганю дзеля вас жаручага, і ён ня будзе псаваць вам плод зямлі, ані зь віна вашага не ападуць без пары плады яго на полю, кажа СПАДАР войскаў. 12 І шчасьлівымі вас будуць зваць усі народы, бо вы будзеце зямлёю жаданаю, кажа СПАДАР войскаў. 1З Моцныя былі супроці Мяне словы вашыя, кажа СПАДАР. Вы, адылі, кажаце: .Што мы гукалі на Цябе?' 14 Вы казалі: ,Дарма служыць Богу, і што за карысьць, што мы дзяржалі загады Ягоныя і што хадзілі ў жалобным перад СПАДАРОМ войскаў ? 15 1 цяпер мы ўважаем гордых за шчасьлівых; нават тыя ўладзіліся, што робяць нягоднасьць, нават тыя, што прабуюць Бога і ўцякаюць".
16 Тады тыя, што баяцца СПАДАРА, мужавалі адзін із адным. І ўважаў СПАДАР, і пачуў, і кніга-памятка была напісана перад Ім дзеля тых, што баяліся СПАДАРА, і што думалі празь імя Ягонае. 17 „І яны будуць Маімі, кажа СПАДАР войскаў, таго дня, як ўчыню скарбам і пашчаджаю іх, як людзіна шчаджае сына свайго, што служа ёй. 18 Тады навернецеся й абачыце розьніцу памеж справядлівага й нягоднага, памеж таго, што служа Богу, і таго, што ня служа Яму.
|