Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Эвангелія паводле Лукаша


 

 

Эвангелія паводле Лукаша

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021222324


Нараджэньня Езуса Хрыста

2.1. Выпала, што ў тыя дні паявіўся загад (пастанова) Цэзара Аўгуста, каб спісаць увесь сьвет.

2.     Першы гэты сьпіс быў зроблены Квірынам, правіцелем Сырыі.

3.     Дык ішлі ўсе запісацца, кожны ў свой горад. Палестына на 12 правінцыяў дзеля дванаццаці сыноў Якуба, значыць дванаццаці пакаленьняў, з каторых кожнае мела свой цэнтр.

4.     Пайшоў таксама і Юзэф з Галілеі, з горада Назарэт у Юдэю, у Давідаў горад, званы Бэтлеем, таму, што быў з радні і пакаленьня Давіда.

5.     каб запісацца разам з Марыяй шлюбнай сваёй жаною, каторая была ў цяжы.

6.     Здарылася, што калі там былі, прыйшоў час радзіць.

7.     І нарадзіла сына свайго (адзінага) першароднага. Спавіла яго ў пялёнкі і паклала ў ясьлі (жлобе), бо не было для іх месца ў заездзе (гасьціньніцы).

Пакланеньне пастушкоў

8.     У той ваколіцы былі пастухі пільнуючыя і вартуючыя пры сваім стадзе.

9.     У той час явіўся перад імі анёл Госпадаў і яснасьць Божая асьвяціла і яны надта спалохаліся.

10. сказаўім анёл: "Ня бойцеся, бо зьвястую вам радасьць вялікую, яна будзе радаснай усім людзям:

11. сягоньня нарадзіўся Збаўца, Ён Хрыстус Госпад, у горадзе Давіда.

12. Такі вось будзе вам знак: "Знойдзіце дзіцятка, спавітае ў пялёнкі і пакладзена ў ясьлях (жлобе)".

13. Ды раптам з анёлам паявілася мноства войска анельскага, славячы Бога і гамонячых:

14. "Слава на нябёсах (вышынях) Богу, а супакой (мір) добрай волі людзям на зямлі!"

15. Затым ад іх анёлы падняліся ў неба, а пастухі казалі адзін аднаму: "Ідзёмце ў Бетлеем і пабачма, што там сталася, пра што павядоміў нам Госпад".

16. І з посьпехам прыбылі ў Бетлеем і знайшлі Марыю і Юзэфа (Язэпа) і Дзіцятка, пакладзена ў ясьлях.

17. А ўбачыўшы, зразумелі, што ім было аб дзіцятку.

18. А ўсе, што чулі, дзівіліся і дзеля таго, што ім разказалі пастушкі.

19. Марыя ж запомніла ўсе гэтыя словы, раздумоўваючы ў сэрцы сваім.

20. Пастухі вярнуліся славячы і хвалячы Бога за ўсё, што бачылі як ім было сказана.

21. А калі мінула восем дзён, каб абразаць дзіцятка, назвалі яго імем, якое было Яму дадзена анёлам перш, чым яно пачалося ва ўлоньні.

Ахвяраваньне ў сьвятыні

22. А калі споўніліся дні ачышчэньня яе па закону Майсея, прынесьлі Езуса ў Ерузалім, прадставілі Яго Госпаду,

23. як напісана ў Законе Госпада: "Кожны першародны хлопец будзе пасьвячаны Госпаду (Вых. 13,2),

24. ды каб скласьці ахвяру паводле таго, што сказана ў Законе Госпада - пару перапёлак або два галубы.

25. А вось у той час быў у Ерузаліме чалавек, імем Сымон. Ён быў справядлівы і баяўся Бога, і чакаў пацяшэньня Ізраеля, а Дух Сьвяты быў у ім.

26. Ён атрымаў абяцаньне ад Сьвятога Духа, што не памрэ, пакуль перш не пабачыць Хрыста Госпадавага.

27. Ведзены Духам пайшоў у сьвятыню. І калі бацькі Езуса ўносілі Яго ў сьвятыню, каб выпаўніць Закон,

28. Сымон узяў Яго на рукі свае і славіў Бога ў гэтыя словы:

29. "Цяпер па слову Твайму, Госпадзе, адпушчаеш слугу Свайго ў супакою,

30. бо вочы мае аглядалі збаўленьне Тваё,

31. Якое Ты прыгатаваў на віду ўсіх народаў:

32. сьвятло для збаўленьня паганаў і на спахвалу народу свайго Ізраеля.

33. А бацька ягоны і маці дзівіліся што да таго, што аб Ім казалі.

34. Ды багаславіў іх Сымон, кажучы Марыі, маці Ягонай: "Ён вось празначаны на падзеньне і на падым многіх Ізраельцаў ды як знак, катораму будуць працівіцца.

35. І Тваю душу праб'е меч, каб выявіліся намеры многіх сэрцаў".

36. Там жа была і прарочыца Ганна, дачка Фануеля, з пакаленьня Асэр. Яна была пажылая ў гадах. Ад дзявоцтва свайго з мужам жыла сем гадоў,

37. а будучы ўдавой да васьмідзесяці гадоў не пакідала сьвятыні, служыла там Богу днём і ноччу, у пастах і маленьнях.

38. Яна вось надыйшоўшы ў тую пару, славіла Госпада і расказвала аб Ім усім, каторыя чакалі адкупленьня Ізраеля.

39. А калі споўнілі ўсё па Закону Госпадавым, вярнуліся ў Галілею, у Назарэт, у свой горад.

40. А дзіця расло і мужнела, поўнае мудрасьці, ды ласка Божая ў Ім.

Дванаццаці гадовы Езус застаецца ў сьвятыні

41. Бацькі Ягоныя (Юзэф і Марыя) хадзілі штогод у Ерузалім на ўрачыстасьць Пасхі (Вялікдзень).

42. І калі Езус меў ужо дванаццаць гадоў па звычаю тога сьвята пайшлі ў Ерузалім.

43. Па заканчэньні сьвята, калі варачаліся дамоў, дзіця Езус застаўся ў Ерузаліме, а бацькі Яго не замецілі гэтага.

44. Думаючы, што Езус у грамадзе, прайшлі дзень дарогі, а затым шукалі Яго сярод сваякоў і знаёмых,

45. але не знайшоўшы, вярнуліся ў Ерузалім, шукаючы Яго.

46. І наастатак па трох днях знайшлі Яго ў сьвятыні, седзячага паміж дактароў (вучоных), слухаючаго і ды пытаючага ў іх.

47. Усе, што слухалі, дзівіліся з розуму і адказаў Ягоных.

48. А бацькі ўвідзеўшы Яго зьдзівіліся. І маці Ягоная сказала Яму: "Сынок, чаму так нам зрабіў? Вось жа бацька Твой і я, з болем шукалі Цябе".

49. А Ён сказаў ім: "Пашто Мяне шукалі? Няўжо ня ведалі, што мне трэба быць у справах Айца Майго?"

50. Але яны не зразумелі гэтых слоў, якія сказаў.

51. Затым пайшоў з імі і прыйшоў у Назарэт, і быў паслухмяны. А маці Ягоная захавала ўсе гэтыя словы ў сваім сэрцы.

52. А Езус рос у мудрасьці і гадах, у ласцы ў Бога і ў людзей.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст