01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28
Справа паганаў у Ерузаліме
11.1. Апосталы і браты прабываючыя ў Юдэі, даведаліся, што і пагане прынялі слова Божае.
2. Дзеля таго калі Пётр прыбыў у Ерузалім, веруючыя з абразаньня (жыды) дакаралі (закідалі) яго:
3. кажучы: "Ты пайшоў да людзей неабрэзаных ды еў з імі".
4. Тады Пётр пачаў выясьняць па парадку:
5. "Калі будучы ў горадзе Ёппэ я маліўся, у захапленьні ўбачыў як нейкі прадмет падобны на вялікае палатно з чатырма канцамі спускалася з неба і спусьцілася каля мяне.
6. Прыглядаючыся да яго пільна, заўважыў на ім чацьвяраножных жывёлін хатніх і палявых зьвяроў, рэптыліяў - паўзуноў ды нябесных птушак.
7. Ды пачуў я голас, кажучы мне: "Устань, Пётра, забівай і еш!"
8. Я адказаў: "Ніякім чынам, Госпадзе! Я ніколі штосьці панага або нячыстага не ўзяў у свае вусны".
9. Але голас з неба адазваўся паўторна: "Што Бог ачысьціў. Ты не называй нячыстым!"
10. Так паўтарылася тры разы ды зноў усё было ўзята ў неба.
11. І зараз жа перад домам, у якім мы прабывалі, паявілася трох мужчын, пасланыз з Цэзарэі да мяне.
12. Сказаў жа мне, каб я не сумневаючыся пайшоў з імі. Разам са мной пайшла таксама тых шэсьць братоў. І мы разам прыбылі ў дом таго чалавека.
13. Ён вось нам расказаў. Як увідзіў анёла, як з'явіўся ў яго доме і сказаў: "Пашлі ў Ёппу (Яфу) і пакліч Сымона, званага Пятром.
14. Ён павучыць цябе, як збавіш сябе і ўвесь дом свой".
15. Калі я пачаў навучаць, Дух Сьвяты сыйшоў на іх, як і на нас на пачатку (раней).
16. Прыпомніў я тады словы, сказаныя Госпадам: "Ян хрысьціў вадою, вы ж будзеце ахрышчаны Духам Сьвятым".
17. Дык калі Бог даў ім такі самы дар, як нам, каторыя ўверылі ў Госпада Езуса Хрыста, то хто ж я, каб мог працівіцца Богу.
18. Пачуўшы гэта - усе ўспакоіліся, ды славілі Бога, і казалі: "Дык і паганам даў Бог ласку наварачэньня на (вечнае) жыцьцё".
Начаткі хрысьціянства ў Антыёхіі
19. Тыя, што былі разсеяны дзеля прасьледаваньня, узьнікішага за Сьцяпана, дабраліся аж да Феніцыі, Кіпру.
20. 3 іх жа, некаторыя былі Кіпрыйцы і Цырынейцы. Яны прыбыўшы ў Антыёхію, сталі навучаць і Грэкаў. Прапаведалі Добрую Навіну пра Госпада Езуса.
21. А рука Госпадава была з імі, многа ўверыла і навярнулася да Госпада.
22. Вестка пра гэта дайшла да вушэй Касьцёла ў Ерузаліме, дык паслалі Барнабу ў Антыёхію.
23.Калі ён прыбыў і ўбачыў дзеяньне ласкі Божай, уцешыўся ды заахвочваў усіх, каб усім сэрцам трывалі пры Госпаду.
24. Быў ён чалавекам добрым і поўным Духа Сьвятога і веры. Тады вялікая грамада прыхінулася да Госпада.
25.3атым направіўся ў Тарс, каб адшукаць Шаўла.
26. А калі знайшоў яго, прывёў у Антыёхію ды цэлы год працавалі разам у Касьцёле, навучаючы вялікі натоўп людзей. У Антыёхіі першы раз вучняў назвалі хрысьціянамі.
27. У той вось час з Ерузаліму ў Антыёхію прыбылі прарокі.
28. Вось адзін з іх, імем Агоб прадсказваў праз Духа, што па ўсёй зямлі мае быць вялікі голад. Голад быў за Клаўдзія.
29. Дык вучні вырашылі, што кожны па магчымасьці ўспамагчы братоў, пражываючых у Юдзе.
30. Так яны і зрабілі, пасылаючы, запамогу праз Барнабу і Шаўла.
|