01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28
Прамова Паўла перад каралём Агрыппай
26.1. Агрыппа сказаў Паўлу: "Пазваляецца табе гаварыць у сваёй абароне. Тады Павал працягнуўшы руку пачаў абаронную мову:
2. "Кароль Агрыппа! Лічу я сябе шчасьлівым, што магу сягоньня выступаць у абароне сваёй перад табой супраць усіх закідаў, у якіх абвіняюць мяне жыды.
3. Тым болыш, што ты знаеш усе звычаі і спорныя справы. Таму прашу цярпліва мяне выслухаць.
4. Жыцьцё маё ад моладасьці, якое праводзіў у народзе маім і ў Ерузаліме знаюць усе жыды.
5. Яны знаюць мяне ад даўна, і, каб хацелі, маглі б пасьведчыць, што я як фарызэй жыў, па суроваму нашае веры вучэньню.
6. А цяпер стаю перад судом ды суджаны за тое, што здавераны ў абяцаньні дадзеным Богам бацькам нашым.
7. Каторага спаўненьня спадзяюцца дваццаць нашых пакаленьняў, служачых заўсёды днём і ноччу. Дзеля гэтае надзеі, валадару вінавацяць мяне жыды.
8. Чаму вам здаецца немагчымым, што Бог ускрашае памёршых?
9. Калісьці і мне самому здавалася, што мушу выступаць усякімі спосабамі проціў імя Езуса з Назарэту.
10.Я гэтак і рабіў у Ерузаліме! І ўзяўшы ўпаўнаважаньне ад архісьвятараў, саджаў у вязьніцы многіх сьвятых, галасаваў супраць іх, калі асуджалі на сьмерць.
11. Я часта карамі прымушаў да блюзьнерства ва ўсіх сынагогах. Прасьледаваў іх бяз меры ды сьцігаў іх па іншых гарадах.
12. Так ехаў я ў Дамашак з упаўнаважаньнем і з паручэньнем архісьвятараў.
13. У дарозе, у поўдзень, убачыў, о валадару, сьвятло з неба, ярчэйшае за сонца, каторае асьвяціла мяне і маіх сяброў падарожжа.
14. Калі ўпалі мы ўсе на зямлю, пачуў я голас, каторы гаварыў да мяне па-гэбрэйсйу: "Шаўле, Шаўле, чаму Мяне прасьледуеш? Трудна табе брыкацца проціў ражна!"
15.Я запытаў: "Хто Ты, Госпадзе?" А Госпад адказаў: "Я - Езус, Каторага ты прасьледуеш.
16. Але падніміся і стань на ногі, бо аб'явіўся я табе таму, каб устанавіць цябе слугою і сведкай таго, што пабачыў ды таго, што табе аб'яўлю. 17.Абараню цябе ад народа жыдоўскага і ад паганаў, да каторых цябе пасылаю,
18. каб адкрыў ты ім вочы, каб адвярнуліся ад цемры да святла і ад улады шатана да Бога, каб атрымалі адпушчэнне грахоў, удзел /часць/ са святыні праз веру ў Мяне."
19. .Зсюль, о валадару, не мог я працівіцца візіі з неба,
20 затое перш тым, што ў Дамашку і Ерузаліме і ва ўсёй краіне Юдэі і паганам вясціў, каб пакутавалі ды наварачаліся да Бога і спаўнялі ўчынкі праўдзівага наварачэння.
21. Дзеля гэтае прычыны хвацілі мяне жыды ў святыні ды хацелі забіць.
22.Але з помаччу Божай жыву да сёння і далей сведчу малым і вялікім, не навучаючы больш над тое, што прадсказвалі Прарокі і Майсей,
23. што Мэсія мае цярпець, што ўваскрасенне, ды што будзе вясціць святло так для народу, як і для паганаў."
24. Калі ён так выступаў у абароне, Фэстус закрычаў у голас: "Паўле, траціш розум. Вялікая навука давяла цябе да неразумнасці /шалу/.
25. На гэта Павал: "Дастойны Фэстусе, не трачу розуму, ды словы, што гавару - праўдзівыя і прадуманыя!
26.3нае пра гэта кароль, да каторага гавару смела. Я перакананы, што для яго ўсе гэтыя справы - вядомы. Не адбывалася гэта ўсё ў якім заканурку.
27. Ці верыш, валадару Агрыппа, Прарокам? Ведаю, што верыш."
28. На гэта Агрыппа сказаў Паўлу: "Мала не хватае, каб пераканаў мяне ды зрабіў з мяне хрысціяніна." .
29. А Павал: "Дай Бог, каб скарэй, ці пазней, не толькі ты, але таксама ўсе што мяне сягоння слухаюць, сталіся б такімі як я, алрача гэтых путаў».
30. Затым устау кароль і правіцель, і Бэрэнікэ, ды тыя, што з імі ўдзель
нічылі.
31. Выходзячы, казалі адны другім: "Гэты чалавек не зрабіў нічога, каб
караць смерцю або вязніцаю.
32. А Агрыппа сказаў Фэстусу: "Можна было б асвабадзіць яго, калі б ён апеляваў /адкінуўся/ да Цэзара."
|