Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першы ліст сьв. ап. Пятра


 

 

Першы ліст сьв. ап. Пятра

Увядзенне0102030405

Пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага
Арыгінальны тэкст
Паводле: машынапісы з архіву А. Бокуна
Алічбоўваньне:  Антоні Бокун

Лісты сьв. Пятра Апостала - першы ліст

Жыцьцё сьв. Пятра

Сымон Пётр (Пятро), рыбак з Бэтсайды з над возера Гэнэзарэт, ранейшы вучань Яна (Ёанна) Хрысьціцеля, пакліканы Хрыстом. Хрыстус зьмяняе яму імя на Пятра (Петра) Скалу. Ад самага пачатку іграў ён роль старшыні сярод дванаццаці Апосталаў. Апостал Пётр ад імя другіх Апосталаў адказваў Госпаду Езусу, прызнаючы Яго "Сынам Бога Жывога".

Найчасьцей ён прабываў у таварыстве Хрыста, асабліва тады, калі яму пагражала небясьпека. Пятру паручыў Госпад Езус апекавацца над заснаваным Ім Касьцёлам. І гэта ўлада і апека над Касцёлам працягвалася і ў Ерузаліме, і ў Самаріі, і ў Антыёхіі Сырыйскай і на канец у Рыме. Ён рашыў прымаць паганаў у хрысьціянства, у Касьцёл без абразаньня. Ён узначальваў на Саборы Ерузалімскім у 50 годзе нашай эры. Спыніў сваю дзейнасьць апостальскую цяжкую за Нэрона ў 64 г. на крыжы, на месцы, дзе стаіць копула ватыканскай базылікі, над імем сьв. Пятра; там яго гроб.

Словы першага ліста Пятра накіраваны да вернікаў Понту, Галацыі, Кападоцыі, Азіі і Бітыніі. Падарожнікамі называе хрысьціян дзеля кароткасьці жыцьця на зямлі, пілігрымамі.

Калі ў меншай Азіі пачаўся прасьлед хрысьціянаў і аб гэтым паведаміў (Гіёбап) Сілван Пятру ў Рыме (Павал у той час быў у Гішпаніі) ў лісьце сам Пётр дае адказ.

Мэтай лісту пацешыць хрысьціян, падняць на духу, узмацаваць у змаганьні з паганствам. Прыкладам ім сам Збаўца, Каторы праз мукі і крыж да ўваскрасеньня і ў неба. І ў Рыме прасьледавалі але яшчэ ня так як за Нэрона.

Зьмест лісту: Увод - хто і прывітаньні (1,1-12)

Частка першая: Агульная заахвота да сьвятога жыцьця (1,13-2,10)

Частка другая: Падрабязнае навучаньне адносін да паганскага сьвету (2,11-4,6)

Частка трэцяя: Заахвота памагаць адны другім (4,7-5,11)

Заканчэньне: Прывітаньні і багаслаўленьні (5,12-14)


Старонка 1 з 6 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст