Пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага Арыгінальны тэкст Паводле: машынапісы з архіву А. Бокуна Алічбоўваньне: Антоні Бокун
Лісты сьв. Яна Апостала
Усе тры лісты каталіцкія ня маюць у загалоўка аўтара. Аднак уся трыдыцыя аж да першых вякоў хрысьціянства прыпісвае аўтарства тром лістам, з апошніх апосталаў памершаму сьв. Яну Эвангелісьце. Тым больш аб гэтым сьведчыць сходнасць тэматыкі і характару лістоў з чацьвёртай Эвангеліяй сьв. Яна.
Першы ліст сьв. Яна (Ёана)
Няма ў ім як у сьв. Паўла імя аўтара і прывітаньняў і накірунку. Гэты ліст быццам прадаўжэньнем чацьвёртай Эвангеліі. Тая самая ласкавасьць аўтара, далікатнасьць, любоў. Характэрнае: "Дарагія сынкі" і др.
Заахвочвае на прыказаньнях Божых: міласьць Бога і людзей. Жыцьцё з веры. Разам перасьцярагае перад фальшывымі вучэньнямі гностыкаў. Слова "Прэсбітэр" пакрываецца са словам галава грамады хрысьціянскай". Таму хрыстолягічная тэма вучэньне.
Напісаны ў Эфэзе, дзе сьв. Ян быў біскупам.
Мэта ліста: Умацаваньне ў веры і ў міласьці да Бога (1,1-4).
Заахвота да жыцьця ў сьвятле (1,5-2,28).
Аб дастойнасьці сыноў Божых (2,29-5,13)
Заканчэньне: сіла малітвы. Вялікая дастойнасьць хрысьціяніна (5,14-21).
Другі ліст Яна
У ім сьв. Ян зьвяртаецца да нейкае хрысьціянскае грамады з жалем, што часьць з іх адпала і жыве ў фальшы, хоць цешыцца астатак жыве з веры. Прыракае адведаць іх. Пісаны ў Эфэзе, у скорасьці па першым.
Трэці ліст сьв. Яна
Трэці ліст асабісты. Апостал зьвяртаецца ў ім да хрысьціяніна Гаюся з жалем дзеля непарадку ў грамадзе хрысьціян. Таму нейкі Діёгрэфа прысвоіў сабе ўладу. Сьв. Ян мае прыбыць і навесьці парадак.
Месца і час ліста трудна ўстанавіць.
|