1.1. Я прэзьбітэр (настаяцель) - дарагому Гаю, каторага люблю ў праўдзе.
2. Даражэнькі, прагну табе ва ўсім памыснасьці і здароў'я, як шчасьліва чуецца душа твая.
Пахвала Гаюса і прывітаньне
3. Вельмі ўрадаваўся з прыбыцьця братоў. Яны пацьвярдзілі справядлівасьць тваю ды што ты жывеш справядліва.
4. Для мяне няма большай радасьці, як пачуць, што дзеці мае жывуць у праўдзе, справядліва.
5. Ты, даражэнькі, верна вядзеш сябе, калі памагаеш братам, а асабліва падарожным.
6. Яны пацьвярдзілі тваю любоў да Касьцёла: добра зробіш заагледзіўшы іх на дарогу па Божаму.
7. Дык жа выбраліся яны ў дарогу ў імя Яго, не прымаючы нічога ад паганаў.
8. Таму мусім гасьцінна прымаць такіх людзей для супольнай працы з імі для справядлівасьці.
Згана для Діётрэфэса
9. Напісаў крыху касьцёлу, але Діётрэфэс, каторы хоча быць кіраўніком іхнім - не прымае нас.
10. Таму вось, калі прыбуду пасваруся за яго паводзіны, ды за злосны выступленьні супроць нас. А прытым, як бы яму яшчэ гэтага не хватала, сам не прымае братоў, ды хочучых гэта зрабіць - выкідае з касьцёла.
11. Даражэнькі, не насьледуй ліхога, але рабі дабро. Хто добра паступае - ён ад Бога, а хто блага, той ня бачыў Бога.
Пахвала Дэмэтрыя
12. Аб Дэмэтрыю ўсе добра сьведчаць, а нават сама праўда. Такое самае пасьведчаньне даём і мы, а ведаем, што пасьведка нашая праўдзівая.
Заканчэньне і прывітаньні
13. Шмат я меў бы табе напісаць, але не хачу пяром і чарнілам.
14. Спадзяюся, што хутка цябе ўбачу і тады пагаворым вусна.
15. Супакой (мір) табе. Вітаюць цябе сябры. Прывітай паіменна прыяцеляў. |