Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Аб'явы сьв. Яна


 

 

Аб'явы сьв. Яна

Увядзенне01020304050607080910
11121314 - 1516171819202122

Пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага
Арыгінальны тэкст
Паводле: машынапісы з архіву А. Бокуна
Алічбоўваньне:  Антоні Бокун

Апокаліпса - аб'явы сьвятога Яна, Апостала.

Апошняя кніга Новага Запавету мае грэчаскае названне: Апокаліпсіс - Апокаліпса.- Аб'явы з'яўляецца адзінай прарочай кнігай Новага Запавету (Тастаманта).

 Ізраільскі народ меў шмат апокаліпсаў, асабліва пасьля заняпаду жыдоўскай дзяржавы. Заданьнем іх было падымаць дух у народзе. Іх лічылі працягам (прадаўжэньнем) дзейнасьці прарокаў.

 Апакаліпса сьв. Яна розьніцца ад іх зьместам, так і формай.

 Прадметам гэтай Апокаліпсы з'яўляюцца будучыя лёсы чалавецтва і Касьцёла.Сьв. Ян Апостал, будучы на выгнаньні за часоў імператара Даміцыяна на востраве Патмас, бачыў незвычайныя візіі, якія па загаду Божаму запісаў. Яны сталі для адных перасьцярогай, для другіх уцяшэньнем. Яны павінны прыпомніць хрысьціянам, што хоць на сьвеце многа ліха, сапсаванасьці, несправядлівасьці і прасьледаваньняў, Бог пра гэта ведае, Ён будзе спаганяць справядлівасьць, прыйдзе суд Божы.

Апокаліпса Сьвятога Яна выражае змаганьне ліха супраць дабра, шатана-дракона супраць Бога. Жыцьцё бо чалавека і чалавецтва наўогул зьяўляецца змаганьнем. Пераможцы атрымаюць неба. На пацяшэньне і як мэту жыцьця і баёў паказвае Ён неба, Новы Ерузалем.

Аўтар Апокаліпсы - сьвяты Ян Апостал. Гэта даказана параўнаньнем з яго Евангеліяй, пісьмамі, яго аргументацыяй і іншым. Аўтэнтычнасьць апостальскага аўтарства пацьвярджаецца ўжо ў другім стагоддзі традыцыяй, канонам Мураторыя, Айцамі Касьцёла.

Зьмест Апокаліпсы складаецца з уступу, сямі пісьмаў да сямі касьцёлаў Малой Азіі: Эфезу, Сьмірны, Пергама, Тыятыры, Сардаў, Філадэльфіі і Лаодэцыі і з сямі візіяў: сем пячацяў, сем труб, аб касьцёле і яго ворагах, сем бедстваў, бой Слова з драконам, тысячагадовае валадарства і Нябесны Ерузалем. Цяжка растлумачыць візіі, а таксама і лік 666.

Распарадак пісьма

Пралог 1,1-8

Уступ: Пісьмы да сямі Касьцёлаў 1,9-3,22.

Візія 1: Сем пячацяў 4,1-8,1.

Візія 2: Сем труб 8,2-9,19.

Візія 3: Касьцёл і яго ворагі 12,1-14,20

Візія 4: Сем бедстваў 15,1-19,10.

Візія 5: Бой Слова з драконам 19,11-21,1.

Візія 6: Валадарства тысячагоддзя 20,1-21,1.

Візія 7: Нябесны Ерузалем 21,2-22,5

Заканчэньне 22,6-21.


Старонка 1 з 23 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст