Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Дзеяньні сьв. апосталаў


 

 

Дзеяньні сьв. апосталаў

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Разьдзел 26

1 Агрыппа-ж прамовіў да Паўлы: Дазваляецца табе гаварыці аб сабе. Тады Паўла, выцягнуўшы руку, пачаў апраўдывацца:

2 Цару Агрыппа, я лічу сябе шчасьлівым, прыступаючы сягоньня перад Табою да абароны ад усяго, у чым вінавацяць мяне Жыды,

3 бо ты найлепш ведаеш усе звычаі Жыдоўскія ды спрэчкі. Дык прашу цябе выслухаць мяне вялікадушна.

4 Усенькае жыцьцё маё ад малых год, якое ад пачатку праходзіла сярод народу майго ў Ерузаліме, ведаюць усе Жыды,

5 знаючы мяне здаўна (калі-б захацелі сьведчыць), што я, як Фарысэй, жыў паводле найдасканальшае навукі веры нашае.

6 I вось цяпер я стаю, як падсудны, за надзею на абяцаньне, данае айцом нашым ад Бога,

7 асягнуць якое спадзяюцца дванаццаць родаў нашых, служачы начамі і ўдзень бязупынна. За гэту надзею й абвінавачываюць мяне Жыды, о цар Агрыппа!

8 Што? Вам здаецца непадобным да веры, што Бог ускрашае ўмершых?

9 Дый мне яно здавалася, што я павінен шмат зрабіць супраць іменьня Ісуса Назарэя,

10 і рабіў у Ерузаліме: узяўшы ўладу ад архірэяў, я многа сьвятых замыкаў у вастрозе, а, як іх забівалі, даваў голас мой.

11 I па ўсіх сынагогах, часта мучачы іх, прымушаў зьневажаць; і, цераз меру разьярыўшыся проці іх, перасьледаваў іх навет і па чужых местах.

12 Ды з гэтым ідучы ў Дамаск, маючы ўладу й даручэньне ад архірэяў,

13 я ў палудзень, о цар, убачыў на дарозе сьвятло з неба, ярчэйшае за зьяньне сонца, якое асьвяціла мяне й тых, што йшлі са мной.

14 I, як усе мы паваліліся на зямлю, я пачуў голас, які прамовіў да мяне, гаворачы па-жыдоўску: Саўл, Саўл, чаму перасьледуеш мяне? Цяжка табе перці проці ражна.

15 Я-ж сказаў: Хто Ты, Госпадзе? Ён жа сказаў: Я Ісус, якога ты парасьледуеш;

16 але падыйміся й стань на ногі твае, бо Я дзеля таго зьявіўся табе, каб зрабіць цябе слугой ды сьведкай таго, што ты бачыў і што адкрыю табе,

17 бяручы цябе з народу й ад паганаў, да якіх цяпер пасылаю цябе,

18 каб расчыніў ім вочы, каб зьвярнуліся ад цемры да сьвятла й ад улады шатана да Бога, ды праз веру ў Мяне атрымалі адпушчэньне грахоў і ўдзел сярод пасьвячоных.

19 Дзеля гэтага, цару Агрыппа, я не супрацівіўся зьяве нябеснай,

20 але абвяшчаў сьпярша жыхарам Дамаску й Ерузаліму, а пасьля ўсенькай зямлі Юдэйскай і паганам, каб пакаяліся й навярнуліся да Бога, робячы ўчынкі, вартыя пакаяньня.

21 За гэта Жыды, схапіўшы мяне ў храме, памыкаліся забіць мяне.

22 Але я дастаў падмогу ад Бога й да гэтага дня стаю, сьведчучы малому й вялікаму, нічога іншага ня кажучы, як што гаварылі Прарокі й Майсей, што мае стацца:

23 што Хрыстос мусіць быць замучаны і, Першы з уваскрасеньня ўмершых, мае абвясьціць сьвятло народу й паганам.

24 Калі ён гэтак апраўдываўся, сказаў Фэст моцным голасам: Ты шалееш, Паўла! Вялікая навука даводзе цябе да шалу.

25 А той кажа: Не шалею, вяльможны Фэсьце, а кажу словы праўды й мудрасьці;

26 бо ведае гэта цар, перад якім і гавару сьмела, бо ведаю, што нішто з гэтага перад ім не ўтаілася: не ў закуцьці-ж яно дзеялася.

27 Ці верыш ты Прарокам, цару Агрыппа? Ведаю, што верыш.

28 Агрыппа-ж сказаў да Паўлы: Ты чуць-што не ўгаварыў мяне стацца Хрысьціянінам!

29 Паўла-ж сказаў: Маліў бы я Бога, каб хутка, ці ня хутка, ня толькі ты, але й усе, што слухаюць мяне сягоньня, сталіся такімі, як і я, па-за гэтымі путамі.

30 I, як сказаў ён гэтае, устаў цар і стараста й Вэрніка, дый тыя, што з імі сядзелі,

31 і, адыйшоўшыся ў бок, гутарылі паміж сабою, кажучы: што чалавек гэты ня робіць нічога, вартага сьмерці або путаў.

32 Агрыппа сказаў Фэсту: Можна-б было звольніць гэтага чалавека, калі-б не паклікаўся на Кесара.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст