01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16
Разьдзел 6
1 Што-ж скажам? ці аставацца нам у грэсе, каб памнажалася ласка? Няхай ня станецца!
2 Мы, якія памерлі для грэху, як жа будзем жыць у ім?
3 Няўжо-ж ня ведаеце, што ўсе мы, якія ахрысьціліся ў Хрыста Ісуса, у сьмерць Яго ахрысьціліся?
4 Дык мы пахавалі сябе з Ім хрышчэньнем у сьмерць, каб, як Хрыстос уваскрос з памершых цераз славу Айца, так і нам хадзіць у абноўленым жыцьці.
5 Бо, калі мы злучаны з Ім падабенствам сьмерці Яго, дык павінны быць злучаны і падабенствам ускрасеньня,
6 ведаючы тое, што адвечны наш чалавек раскрыжаваны з Ім разам, каб зьніштожана было грэшнае цела, каб нам ня быць ужо слугамі грэху;
7 бо хто памёр, той вызваліўся ад грэху,
8 Калі-ж мы памерлі з Хрыстом, дык верым, што й жыць будзем з ім разам,
9 ведаючы, што Хрыстос, уваскросшы з памершых, ужо ня ўмірае: сьмерць ня мае ўжо ўлады над Ім.
10 Бо, што Ён памер, дык памёр раз дзеля грэху, а што жыве, то жыве дзеля Бога.
11 Гэтак і вы лічыце сябе памёршымі дзеля грэху, жывымі-ж дзеля Бога ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.
12 Дык няхай не пануе грэх у сьмяротным вашым целе, каб вам карыцца прад ім у пажадлівасьці яго;
13 і не аддавайце грэху члены вашыя, як прылады няпраўды, але Богу аддайце сябе, як ажыўшых з мёртвых, і Богу вашыя члены, як прылады праведнасьці.
14 Няхай грэх не пануе над вамі, бо вы не пад законам, але пад ласкаю.
15 Дык што? ці пачнем грашыць, бо мы не пад законам. а пад ласкаю? Няхай ня станецца!
16 Няўжо-ж вы ня ведаеце, што, каму вы аддаецё сябе за слугі на паслухмянасьць, таго вы і слугі, каго хлухаеце: ці грэху на сьмерць, ці паслухмянасьці на праведнасьць.
17 Дзякуй Богу, што вы, быўшы раней слугамі грэху, ад сэрца паслухалі таго тыпу навукі, якому аддалі сябе.
18 Вызваліўшыся-ж ад грэху, вы сталіся слугамі праўды.
19 Палюдзку гавару дзеля слабасьці цела вашага. Бо, як аддавалі вы члены вашыя за слугі нячыстасьці й беззаконнасьці на беззаконнасьць, гэтак сягоньня аддайце члены вашыя за слугі праўдзе на сьвятасьць.
20 Бо, калі вы былі слугамі грэху, былі вы вольнымі ад праўды.
21 Які-ж плод мелі вы тагды, што цяпер гэтага сароміцеся? Бо канец гэтага — сьмерць.
22 Але цяпер, вызваліўшыся ад грэху і стаўшыся рабамі Бога, маеце плод свой на сьвятасьць, а канец — жыцьцё вечнае.
23 Бо заплата за грэх — сьмерць, а дар Божы —жыцьцё вечнае ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.
|