Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першае пасланьне да Карыньцянаў сьв. ап. Паўлы


 

 

Першае пасланьне да Карыньцянаў сьв. ап. Паўлы

0102030405060708
0910111213141516

 

Разьдзел 10

1 Не хачу, браты, каб вы ня ведалі, што айцы нашыя ўсе былі пад хмараю, і ўсепрайшлі праз мора;

2 і ўсе ахрысьціліся ў Майсея ў хмары і ў моры;

3 і ўсеелі тую самую духоўную страву,

4 і ўсепілі тое самае духоўнае пітво, бо пілі з духоўнае скалы, што йшла за імі, скала-ж быў Хрыстос.

5 Але ня многіх з іх упадабаў Бог: бо яны былі паражоны ў пустыні.

6 А гэта былі прыклады длянас, каб мы не пажадалі благога, як пажадалі яны.

7 Ня будзьце й ідалапаклоньнікамі, як некаторыя з іх, як напісана: народ пасеў есьці й піць, ды ўстаў гуляці (Вых. 32, 6).

8 Ня робма і блуду, як некаторыя з іх блудзілі, і ў адзін дзень загінула іх дваццаць тры тысячы (Лічб. 25, 1, 9).

9 I не спакушайце Хрыста, як некаторыя з іх спакушалі і пагінулі ад зьмеяў (Лічб. 21, б).

10 Дый не наракайце, як некаторыя з іх наракалі і пагінулі ад губіцеля (Лічб. 14, 37).

11 Усё гэтае сталася ім, як прыклады, і апісана на навуку нам, на якіх канец вякоў прыйшоў.

12 Дзеля гэтага, хто думае, што ён стаіць, сьцеражыся, каб ня ўпасьці.

13 Вас зьняла спакуса ня іншая, як чалавечая; верны-ж Бог, які не дапусьціць вам быць спакушанымі больш, чым маеце сілу, але з спакусай зробіць і выхад, каб вы маглі перанесьці.

14 Дык, умілаваныя маі, ухіляйцеся ад ідалапаклонства.

15 Кажу да вас, як да разумных; вы-ж судзіце, што кажу.

16 Чара багаслаўленьня, якую багаславім, ці ня ёсьць супольнасьцяй крыві Хрыстовае? Хлеб, што ламаем, ці ня есьць супольнасьць Цела Хрыстовага?

17 Адзін хлеб, адно цела мы, многія; бо ўсе прычашчаемся ад аднаго хлеба.

18 Паглядзеце на Ізраіля па целу: тыя, што ядуць ахвяры, ці ня ўдзельнікі ахвярніка?

19 Што-ж я кажу? ці тое, што ідал што-небудзь ёсьць? Ці ахвяра ідальская што-небудзь ёсьць?

20 Не; але тое, што жэртвуюць пагане, злым духам жэртвуюць, а ня Богу. Яж не хачу, каб вы былісупольнікамі дэманаў.

21 Ня можаце піць чары Гасподняе і чары шатанавае; ня можаце быць учасьнікамі стала Гасподняга і стала шатанавага.

22 Ці-ж нам дражніць Госпада? Ці-ж мы дужэйшыя за Яго?

23 Усё мне можна, ды ня ўсё карысна; усё мне можна, ды ня ўсё будуе.

24 Ніхто няхай ня шукае свайго, але кожны тое, што для другога.

25 Усё, што прадаецца на торжышчы, ешце, не разьбіраючыся дзеля сумленьня;

26 бо Госпадава зямля і поўня яе (Псал. 23, 1).

27 Калі-ж хто з няверных пакліча вас, і вы захочаце пайсьці, — дык ешце ўсё, што дадуць, не разьбіраючыся дзеля сумленьня.

28 Калі-ж хто скажа вам: гэта жэртва ідальская, — дык ня ешце з увагі на таго, хто паведаміў вас, і на сумленьне; бо Госпадава зямля і поўня яе (Пс. 23, 1).

29 Пра сумленьне-ж кажу не свае, а другога; бо дзеля чаго мая воля мае (быць) суджана чужым сумленьнем?

30 Калі я з падзякаю прымаю, дык чаму ганьбаваць мянеза тое, за шго дзякую?

31 Дык ці ясьцё, ці п'ецё, ці нешта робіце, усе на славу Божую рабеце.

32 Не спакушайце ні Юдэяў, ні Грэкаў, ні царквы Божай, як і я дагаджаю ўсім у-ва ўсім, шукаючы не сваей карысьці, але карысьці многіх, каб яны збавіліся.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст