Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першае пасланьне да Карыньцянаў сьв. ап. Паўлы


 

 

Першае пасланьне да Карыньцянаў сьв. ап. Паўлы

0102030405060708
0910111213141516

 

Разьдзел 6

1 Як адважаецца хто з вас, маючы справу з другім, судзіцца перад няправеднымі, а не перад сьвятымі?

2 Хіба ня ведаеце, што сьвятыя будуць судзіць сьвет?Калі-ж вамі будзе суджаны сьвет, дык няўжо-ж вы ня вартыя судзіць найменшае?

3 Ціж ня ведаеце, што мы судзіць будзем ангелаў, ня толькі справы жыцьцевыя?

4 Дык вы, калі маеце судзіцца аб жыцьцёвыя справы, стаўляйце сваімі судзьдзямі нікчэмных у царкве.

5 На сорам вам кажу: няўжо-ж няма між вамі ніводнага разумнага, што мог-бы рассудзіць сярод братоў сваіх?

6 А то брат з братам судзіцца, і гэта перад няверуючымі!

7 I тое ўжо вельмі сорамна для вас, што вы маеце суды між сабою. Чаму-б вам ня лепей быць пакрыўджанымі? Чаму-б вам ня лепей мець шкоду?

8 Але вы самі крыўдзіце, абдзіраеце, дый гэта братоў!

9 Ці ня ведаеце, што няправедныя царства Божага не ўнасьледуюць? Не ашуківайце сябе: ані блуднікі, ані ідалапаклоньнікі, ані распусьнікі, ані пястуны, ані мужаложнікі,

10 ані зладзеі, ані падкупныя, ані п'яніцы, ані зламоўныя, ані драпежнікі — ня возьмуць у спадчыну Царства Божага.

11 I гэткімі былі некаторыя з вас; але вы абмыліся, але асьвяньціліся, але апраўдаліся іменем Госпада нашага Ісуса Хрыста і Духам Бога нашага.

12 Усё мне можна, але ня ўсё карысна; ўсё мне можна, але нічому ня дам валадаць мною.

13 Ежа для чэрава, і чэрава для ежы; але Бог зьніштожыць тое і другое цела-ж не для распусты, але для Госпада, і Госпад для цела.

14 Бог падняў Госпада, падыме й нас сілаю Сваею.

15 Хіба ня ведаеце, што целы вашыя есьць члены Хрыстовыя? Дык ці-ж, узяўшы члены Хрыста, зраблю іх членамі блудніцы? Хай жа ня будзе!

16 Ці-ж ня ведаеце, што, хто злучаецца з блудніцаю, есьць адно цела (з ёю)? Бо сказана: двое будуць адно цела (Быт. 2, 24).

17 А хто злучаецца з Госпадам, ёсьць адзін дух (з Госпадам).

18 Уцякайце ад блуду; усякі грэх, які робіць чалавек, ёсьць вонках цела, а блуднік грашыць супраць уласнага цела.

19 Ці ня ведаеце, што целы вашыя ёсьць храм Духа Сьвятога, Які ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і вы не свае?

20 Бо вы куплены дарагою цаною. Дзеля гэтага выслаўляйце Бога у целе вашым і ў духу вашым, якія ёсьць Божымі.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст