01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16
Разьдзел 8
1 Аб жэртвах ідальскіх ведаем, бо ўсе маем веду. Але веда надзімае, а любоў будуе.
2 Хто думае, што ён нешта ведае, той ніколі йшчэ нічога ня ведаў, як трэба ведаць;
3 але хто любіць Бога, таго Ён пазнае.
4 Аб спажываньні-ж ахвяр ідальскіх ведаем, што ідал на сьвеце нішто, і што няма іншага Бога, апрача Аднаго.
5 Бо, хаця і ёсьць гэтакзваныя богі, ці на небе, ці на зямлі, (бо-ж многа багоў і многа паноў), —
6 але ў нас адзін Бог Ацец, з якога ўсё, і мы для Яго; ды адзін Госпад Ісус Хрыстос, праз якога ўсё, і мы праз Яго.
7 Але не ў-ва ўсіх гэткая веда: некаторыя і дагэтуль з ідальскай сьвядомасьцяй, што ядуць, як жэртву ідалам, і сьведамасьць іх, як нядужая, апаганіваецца.
8 Ежа-ж не набліжае нас да Бога, бо ці ямо, ня робімся лепшымі, ці не ямо, ня робімся горшымі.
9 Глядзеце-ж аднак, каб вашая ўлада ня сталася спакусай для слабых.
10 Бо, калі хто ўгледзіць, што ты, маючы веду, за сталом у паганскай бажніцы, дык ці сьведамасьць яго, як слабога, ня збудуецца, каб есьці жэртвы ідальскія?
11 I ад тваей веды загіне слабы брат, за якога памер Хрыстос.
12 А, грэшачы гэтак супраць братоў і б'ючы па сьведамасьці іх, якая нядужая, вы грашыцё супраць Хрыста.
13 Дзеля гэтага, калі ежа спакушае брата майго, ня буду есьці мяса давеку, каб не спакусіць брата майго.
|