01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 09 – 10 – 11 – 12 – 13
Разьдзел 2
1 Дык я разважыў сам у сабе ня прыходзіць да вас ізноў у горы;
2 бо, калі я засмучаю вас, то хто пацешыць мяне, як ня той, што засмучаны мною?
3 Гэтае самае я і пісаў вам, каб, прыйшоўшы, ня мець суму ад тых, ад якіх мне трэба мець пацеху, пэўны аб усіх вас, што мая радасьць для ўсіх вас.
4 Бо з вялікага гора й тугі сэрца пісаў я вам праз многія сьлёзы, не каб вы засумавалі, але каб пазналі любоў, якую я з лішкаю маю да вас.
5 Калі-ж хто засмуціў, дык не мяне засмуціў, але часткова, — каб не сказаць многа, —> і ўсіх вас.
6 Даволі такому гэтае кары ад многіх;
7 дык вам ужо лепей дараваць Яму і пацешыць, каб гэтакі ня быў абняты сумам церазмерным.
8 Дзеля гэтага прашу вас паказаць яму любоў.
9 Бо натое я і пісаў, каб выпрабаваць вас, ці ў-ва ўсім вы паслухмяныя.
10 А каму вы што дароўваеце, таму і я; бо і я, калі што дараваў каму, дараваў дзеля вас прад абліччам Хрыста,
11 каб не перамог нас шатан; бо нам не няведамы думкі ягоныя.
12 Прыйшоўшы-ж у Троаду дзеля абвяшчаньня аб Хрысьце, калі мне былі адчынены дзьверы ў Госпадзе,
13 я ня меў супакою духу майму, бо не знайшоў там брата майго Ціта; але, разьвітаўшыся з імі, я пайшоў у Македонію.
14 Дзякуй-жа Богу, што заўседы дае нам перамогу ў Хрысьце — і пахашчы веды Сваей выяўляе праз нас у-ва ўсякім месцы.
15 Бо мы Хрыстовыя пахашчы Богу ў тых, што збаўляюцца, і ў тых, што гінуць.
16 Для адных мы пах сьмерці на сьмерць, а для другіх — пах жыцьця на жыцьцё.
17 Бо мы не таргуем словам Божым, як многія, але апавядаем шчыра, як ад Бога, перад Богам у Хрысьце.
|