Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Другое пасланьне да Карыньцянаў сьв. ап. Паўлы


 

 

Другое пасланьне да Карыньцянаў сьв. ап. Паўлы

0102030405060708
0910111213

 

Разьдзел 6

1 Мы-ж, як памочнікі, молім вас, каб ласка Божая не надарма была прынята вамі.

2 (Бо сказана: у час прыемны Я выслухаў цябе і ў дзень збаўленьня памог табе (Ісая 49, 8). Вось і цяпер час прыемны, вось цяпер дзень збаўленьня!)

3 Мы нікому не кладзем ніякага спаткненьня, каб ня было зьняважана служэньне.

4 Але ў-ва ўсім выяўляем сябе, як служкі Божыя, у вялікай цярплівасьці, у горы, у недастатках, у ўціску,

5 пад ударамі, у вастрогах, у выгнаньні, у працы, у чуваньні, у пастох,

6 у чыстасьці, у мудрасьці, у велічы душы, у дабраце, у Духу Сьвятым, у любві не" крывадушнай,

7 у слове праўды, у сіле Божай, з зброяй праўды ў правай і ў левай руцэ,

8 праз славу й ганьбу, заганы й пахвалы; нібы ашуканцы, ды справядлівыя,

9 як няведамыя, але пазнаваныя; як паміраючыя, ды вось жывем; як караныя, ды не забіваныя;

10 як засмучаныя, ды заўсёды вясёлыя; як жабракі, ды многіх збагачаючыя; як нічога ня маючыя, ды ўсім валадаючыя.

11 Вусны нашыя расчыніліся да вас, Карыньцяне, сэрца нашае расшырана.

12 Вам ня цесна ў нас, але ў сэрцах вашых цесна.

13 Дзеля гэткае-ж заплаты (кажу, як дзецям,) пашырцеся і вы.

14 Не хадзеце пад чужым ярмом з нявернымі; бо якая лучнасьць праведнасьці з беззаконьнем? Што супольнага ў сьвятла ды з цемраю?

15 Што за згода між Хрыстом і Вэліалам? Ці якая частка вернаму з няверным?

16 Дык якая супольнасьць храму Божаму з ідальскім? Бо вы храм Бога Жывога, як сказаў Бог: Пасялюся ў іх і хадзіць буду; і буду Богам іхнім, і яны народ Мне будуць (Лев. 25,16).

17 Дзеля гэтага выйдзіце спасярод іх і адлучыцеся, — кажа Госпад, — і не дакранайцеся да нячыстага, і Я прыму вас (Ісая 52, 11);

18 I буду вам за Айца, і вы будзеце Мне за сыноў і дачок, — кажа Госпад Уседзяржыцель (Ер. 3, 19; Осія 1,11).


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст