Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Пасланьне да Эфэсцаў сьв. ап. Паўлы


 

 

Пасланьне да Эфэсцаў сьв. ап. Паўлы

010203040506

 

Разьдзел 6

1 Дзеці, слухайце бацькоў сваіх у Госпадзе, бо гэта справядліва.

2 Паважай бацьку твайго і матку, — гэта першая запаведзь з прырачэньнем:

3 каб было табе добра, і быў даўгалетнім на зямлі. (Вых. 20, 12)

4 I вы, айцы, не дражнеце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у навуцы і напамінаньні Гасподнім.

5 Рабы, будзьце паслухмянымі паном сваім водле цела, з страхам і дрыжэньнем, у прастаце сэрца вашага, як-бы Хрысту,

6 не на вачох толькі паслугуючы, як дагаджаючыя чалавеку, але як рабы Хрыстовыя, выпаўняючы волю Божую ад душы,

7 са шчырасьцяй паслугуючы Госпаду, а ня людзям,

8 ведаючы, што кожны, хто зробіць нешта добрае атрымае тое ад Госпада, ці ён раб, ці свабодны.

9 І вы, гаспадары, тое-ж рабеце ім, палягчаючы суровасьць, ведаючы, што й вам самым ёсьць на нябёсах гаспадар, у якога няма ўвагі на аблічча.

10 Наканец, браты мае, крапчэйце ў Госпадзе і ў магутнасьці сілы Яго;

11 апранецеся ў-ва ўсю зброю Божую, каб здолелі ўстаяць супраць хітрыкаў д’ябальскіх;

12 бо наша барацьба ня супраць крыві й цела, але супраць начальства, супраць уладаў, супраць сусьветных валадароў цемры гэтага веку, супраць духаў злосьці паднябесных.

13 Дзеля гэтага прымеце ўсю зброю Божую, каб вы маглі ўстаяці ў ліхі дзень і, усё зрабіўшы, астацца стаяць.

14 Дык стойце-ж, падперазаўшы паясьніцы вашыя праўдаю і апрануўшыся ў зброю праведнасьці,

15 і абуўшы ногі ў гатовасьць абвяшчаць мір;

16 а па-над усё вазьмеце шчыт веры, якім зможаце затушыць усе разпаленыя стрэлы крывадушніка;

17 і шалом збаўленьня вазьмеце, і меч духоўны, які ёсьць слова Божае;

18 усякаю малітваю і просьбаю малецеся ў-ва ўсякі час духам і таго пілнуйцеся ў усякім цярпеньні і маленьні за ўсіх сьвятых

19 дый за мяне, каб мне дадзена было слова на адчыняньне вуснаў маіх, каб адважна абвяшчаць тайну Эвангельля,

20 якога я й пасланец у путах, каб у ім быў сьмелы, як мне трэба гаварыць.

21 А каб і вы ведалі аба мне, што я роблю, усё вам раскажа Тыхік, умілаваны брат і верны служка ў Госпадзе,

22 якога я і паслаў да вас дзеля гэтага самага, каб вы даведаліся аб нашых справах, і каб ён пацешыў сэрцы вашыя.

23 Мір братом і любоў з вераю ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста.

24 Ласка з усімі, што любяць Госпада нашага Ісуса Хрыста ў нятленнасьці. Амін. Да Эфэсян пісана з Рыму праз Тыхіка.


Папярэдняя старонка | Старонка 6 з 6
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст