Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першае пасланьне да Фесалонікійцаў сьв. ап. Паўлы


 

 

Першае пасланьне да Фесалонікійцаў сьв. ап. Паўлы

0102030405

 

Разьдзел 4

1 Нарэшце, браты, просім вас і молім у Госпадзе Ісусе, каб вы, як прынялі ад нас, як трэба вам паступаць і дагаджаць Богу, далей узбагачаліся,

2 бо ведаеце, якія мы далі вам запаведзі ад Госпада Ісуса.

3 Бо гэта воля Божая, асьвячэньне вашае, каб вы ўзьдзержываліся ад блуду,

4 каб кожны з вас умеў захоўваць сваю судзіну ў сьвятасьці і чэсьці,

5 а не ў пажадлівасьці юрлівай, як і пагане, што ня ведаюць Бога;

6 каб не рабілі праступку ні ў якім дзеле і не разжываліся з брата свайго: бо Госпад памсьціцца за ўсё гэтае, як і раней мы гаварылі вам і сьведчылі.

7 Бо паклікаў нас Бог не да нячыстасьці, але да сьвятасьці.

8 Дык, хто адкідае, той адкідае не чалавека, але Бога, Які і Духа Сьвятога нам даў.

9 Аб любві-ж братняй няма патрэбы пісаць да вас, бо вы самі навучаны Богам любіць адзін аднаго,

10 дый вы гэтак і робіце з усімі братамі па ўсей Македоніі. Дык молім вас, браты, пасьпявайце балей

11 і пільна дбайце аб тое, каб жыць ціха і рабіць сваё і працаваць сваімі ўласнымі рукамі, як мы запаведалі вам;

12 каб вы паступалі прыстойна перад тымі, што вонках, і ні ў чым ня мелі нястачы.

13 Не хачу-ж пакінуць вас, браты, у няведаньні аб памершых, каб ня тужылі вы, як і іншыя, што ня маюць надзеі.

14 Бо, калі мы верым, што Хрыстос памер І ўваскрос, дык і памершых у Ісусе Бог прывядзе з Ім.

15 Бо гэтае кажам вам словам Гасподнім, што мы, жывыя, якія астаемся да прыходу Госпада, не апярэдзім тых, што памерлі,

16 бо Сам Госпад з абвяшчэньнем, з голасам Архангела і трубой Божай зыйдзе з неба, і мёртвыя ў Хрысьце ўскрэснуць першымі;

17 пасьля мы, што астаемся жывымі, разам з імі падхоплены будзем на аблоках на спатканьне Госпаду на паветра, ды гэтак заўсёды з Госпадам будзем.

18 Дык пацяшайце адзін аднаго гэтымі словамі.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст