Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першае пасланьне да Цімахвея сьв. ап. Паўлы


 

 

Першае пасланьне да Цімахвея сьв. ап. Паўлы

010203040506

 

Разьдзел 2

1 Дык перш за ўсё прашу ўпрашаць, маліцца, умаляць ды дзякаваць за ўсіх людзей,

2 за цароў і за ўсіх, што наверсе, каб вясьці нам жыцьцё ціхое і спакойнае ў-ва ўсякай багабойнасьці і чыстасьці,

3 бо гэта добра і прыемна перад Спасам нашым Богам,

4 Які хоча, каб усе людзі збавіліся і да пазнаньня дайшлі.

5 Бо Бог адзін і адзін пасярэднік між Богам і людзьмі — чалавек Хрыстос Ісус,

6 што аддаў Сябе дзеля адкупленьня ўсіх, сьвядоцтва сваім часом,

7 дзеля Якога я пастаўлены зьвястуном і Апосталам (праўду кажу ў Хрысьце, не маню), вучыцелем паганаў у веры і праўдзе.

8 Дык жадаю, каб на кожным месцы маліліся мужы, узьнімаючы чыстыя рукі бяз гневу і сумляваньня;

9 каб таксама й жанчыны, у прыстойнай вопратцы, са стыдлівасьцяй і мудрасьцяй аздаблялі сябе не пляценьнем валасоў, ані золатам, ані пэрламі, ані шатамі дарагімі,

10 але добрымі ўчынкамі (што прыстойна жанчынам, якія на багабойнасьць сябе пасьвяцілі).

11 Жанчына няхай моўчкі вучыцца ўсякае пакоры,

12 а жанчыне, каб навучала, не дазваляю, ані каб мужам верхаводзіла, але каб у бязмоўнасьці была.

13 Бо перш створаны Адам, а пасьля Ева;

14 і не Адам быў спакушаны, але жана, спакушаная, у праступку была,

15 збаўлёна-ж будзе праз раджэньне дзяцей, калі будзе трываць у веры й любві ды ў сьвятасьці з мудрасьцяй.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст