Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першае пасланьне да Цімахвея сьв. ап. Паўлы


 

 

Першае пасланьне да Цімахвея сьв. ап. Паўлы

010203040506

 

Разьдзел 4

1 Дух жа ясна кажа, што ў астатнія часы некаторыя адступяцца ад веры, слухаючыся духоў спакушаючых і навук дэманавых,

2 у крывадушнасьці брахлівых, загарэлых у сумленьні сваім,

3 што забяраняюць жаніцца, (кажуць) узьдзержывацца ад ежы, якую Бог стварыў дзеля спажываньня з падзякай вернымі і пазнаўшымі праўду.

4 Бо ўсякае стварэньне Божае добрае, і нішта не ганебнае, што прымаецца з падзякаю,

5 бо асьвячаецца словам Божым і малітваю.

6 Падаючы гэтае братом, будзеш добрым служкай Ісуса Хрыста, кормленым словамі веры і добрай навукай, за якой ты пасьледаваў.

7 А паганых і бабскіх казак цурайся, сябе-ж прывучай да багабойнасьці;

8 бо цялеснае навытараньне мала карыснае, а багабойнасьць на ўсё карысная, маючы прырачэньне жыцьця цяперашняга і будучага.

9 Слова гэтае вернае і ўсякага прыняцьця годнае.

10 Бо мы дзеля гэтага і працуем, дый ненавідзяць нас, што спадзяваліся на Бога Жывога, які ёсьць Збавіцель усіх людзей, а найбалей верных.

11 Апавядай гэтае і навучай.

12 Няхай ніхто не пагарджае маладосьцяй тваей, але будзь узорам для верных у слове, у жыцьці, у любві, у духу, у веры, у чыстасьці.

13 Пакуль прыду, займайся чытаньнем, пацяшаньнем, навучаньнем.

14 Ня будзь няўважлівым на здольнасьць у табе, што дадзена табе прароцтвам, з узлажэньнем рук сьвяшчэнства.

15 На гэта зважай, у гэтым будзь, каб пасьпяваньне твае для ўсіх было яўнае.

16 Уваходзь у сябе і ў навуку, трывай у гэтым, бо, гэтак робячы, і сябе збавіш, і тых, што слухаюць цябе.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст