Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першае пасланьне да Цімахвея сьв. ап. Паўлы


 

 

Першае пасланьне да Цімахвея сьв. ап. Паўлы

010203040506

 

Разьдзел 5

1 Старога не дакарай, але малі, як бацьку; малодшых, як братоў;

2 старых жанчын, як матак; малодшых, як сёстраў, з усякаю чыстасьцяй.

3 Удоваў паважай, тых, што ўдовы запраўды.

4 Калі-ж якая ўдава мае дзяцей, ці ўнукаў, дык яны насамперш няхай вучацца паважаць уласны дом і ў свой чарод аддзячыць бацьком: бо гэта добра і ўгодна перад Богам.

5 Праўдзівая-ж удава і адзінокая спадзяецца на Бога і трывае ў малітвах і просьбах уначы і ўдзень,

6 раскошніца-ж, жывучы, мёртвая.

7 I гэтае загадвай ім, каб былі беззаганнымі.

8 Калі-ж хто аб сваіх, а асабліва аб хатніх не клапоціцца, той адрокся ад веры і горш за нявернага.

9 Удава-ж няхай выбіраецца ня менш, як шасьцідзесяцігодняя, якая была жонкаю аднаго мужа,

10 дазнаная з добрых учынкаў, ці дзяцей узгадавала, ці прымала падарожных, ці абмывала ногі сьвятым, ці памагала нешчасьлівым, ці рупілася аб кожную добрую справу.

11 А маладых удоў ня прымай, бо яны, разласаваўшыся насупраць Хрысту, хочуць замуж;

12 яны падлягаюць асуджэньню, бо адкінулі ранейшую веру;

13 да таго-ж яны, гуляючы, прывучаюцца хадзіць па дамох; дый ня толькі гуляшчыя, але й баўтлівыя, і цікавыя, і гавораць, чаго ня сьлед.

14 Дык хачу, каб маладыя ўдовы йшлі замуж, радзілі дзяцей, кіравалі домам і не давалі праціўніку ніякае падставы дзеля абмаўляньня:

15 бо некаторыя ўжо зьвярнулі на сьлед шатана.

16 Калі які верны ці верная мае ўдовы, няхай памагае ім і не абцяжае Царквы, каб яна памагала запраўдным удовам.

17 Старшыя, якія старшынствуюць добра, варты падвойнае пашаны, асабліва тыя, што працуюць у слове і ў навуцы.

18 Бо Пісаньне кажа: не закелзай вала, які малоціць, і: работнік варты нагароды сваей (Другазак. 25, 4; Мацьв. 10, 10).

19 Абвінавачаньне на старшага ня йначай прымай, як пры двох ці трох сьведках.

20 Тых, што грашаць, дакарай перад усімі, каб і іншыя страх мелі.

21 Перад Богам і Госпадам Ісусам Хрыстом і выбранымі Ангеламі заклінаю цябе захаваць гэтае, не асуджаючы наперад, нічога ня робячы водле ўнады.

22 Рук хутка ні на кога не ўскладай і ня будзь супольнікам у чужых грахох; хавай сябе чыстым.

23 Дый ня пі адну ваду, але ўжывай крыху віна дзеля жывата твайго і частых тваіх недамаганьняў.

24 Грахі ў іншых людзей яўныя і наперадзе вядуць на асуджэньне, а за іншымі ідуць сьледам.

25 Гэтак сама і добрыя ўчынкі наперад яўныя; а калі інакш, схавацца ня могуць.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст