Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Пасланьне да Жыдоў сьв. ап. Паўлы


 

 

Пасланьне да Жыдоў сьв. ап. Паўлы

01020304050607080910111213

 

Разьдзел 8

1 Галоўнае-ж у сказаным ёсьць: мы маем Архірэя такога, што сеў праваруч пасаду велічы на нябёсах,

2 слуга сьвятыні і скініі праўдзівай, якую паставіў Госпад, а не чалавек.

3 Бо кожны архірэй стаўляецца на тое, каб прынасіць дары й ахвяры; дык трэба было, каб і Гэты меў нешта, што прынесьці.

4 Бо калі-б Ён быў на зямлі, дык ня быў-бы сьвяшчэньнікам, бо ёсьць сьвяшчэньнікі, што па закону прыносяць дары,

5 якія служаць абразу́́ і ценю нябеснага, як сказана было Майсею, калі ён маніўся зрабіць скінію: Глядзі, сказана, рабі ўсё па ўзору, паказанаму табе на гарэ (Выхад. 25, 40).

6 Цяпер жа Ён атрымаў служэньне тым дасканальшае, чым лепшага Ён пасярэднік запавету, які ўзаконіўся на лепшых прырачэньнях.

7 Бо калі-б той першы быў без заганы, дык ня шукалася-б месца другому.

8 Бо-ж, дакараючы іх, кажа: вось, надыходзяць дні, кажа Госпад, калі зроблю з домам Ізраіля і з домам Юды новы запавет,

9 не паводле запавету, які з бацькамі іх зрабіў у той дзень, калі ўзяў іх за руку, каб вывесьці іх з зямлі Эгіпскай; бо яны ня вытрывалі ў запавеце Маім, і Я перастаў рупіцца аб іх, — кажа Госпад.

10 Вось запавет, які дам дому Ізраіляваму пасьля Тых дзён, — кажа Госпад: Даўшы законы Мае ў думкі іх, напішу іх і на сэрцах іхніх і буду ім Бог, а яны Мне будуць народ.

11 I ня будзе вучыць кожны бліжняга свайго, і кожны брата свайго, кажучы: пазнай Госпада; бо ўсе, ад малога да вялікага, ведаць Мяне будуць.

12 Бо міласьцівы буду да няправеднасьцяў іх і грахоў іхніх, і беззаконьняў іх ня ўспомню балей (Ерам. 31, 31—34).

13 А сказам "новы" састарыў першы; а састарэўшае і старэючае блізка да зьніштажэньня.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст