Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Эвангельле паводле Матэвуша


 

 

Эвангельле паводле Матэвуша

Эвангельле паводле Матэвуша

 

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

Пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага
Паводле: Новы Запавет, 1999
Рэдактар перакладу:  Антоні Бокун
Электронная версія:  Антоні Бокун

1

Дзіцячыя гады Езуса

Радавод Хрыста

1.   Кніга радаводу Езуса Хрыста, сына Давіда, сына Абрагама.

2.   Абрагам быў бацькам Ізаака, а Ізаак быў бацькам Якуба, а Якуб быў бацькам Юды і братоў ягоных.

3.   А Юда быў бацькам Фарэса і Зары з Тамары, а Фарэс быў бацькам Эсрома, а Эсром быў бацькам Арама.

4.   А Арам быў бацькам Амінадаба, а Амінадаб быў бацькам Наасона, а Наасон быў бацькам Сальмона.

5.   А Сальмон быў бацькам Баоза з Рагабы, а Баоз быў бацькам Абэда з Руты, а Абэд быў бацькам Есэя,

6.   а Есэй быў бацькам Давіда караля, а Давід кароль быў бацькам Салямона з тае, што была Урыява.

7.   А Салямон быў бацькам Рабаама, а Рабаам быў бацькам Абіі, а Абія ,быў бацькам Асы.

8.   А Аса быў бацькам Язафата, а Язафат быў бацькам Ярама, а Ярам быў бацькам Озіі.

9.   А Озія быў бацькам Ёатама, а Ёатам быў бацькам Ахаза, а Ахаз быў бацькам Эзэхіі.

10. А Эзэхія быў бацькам Манасэса, а Манасэс быў бацькам Амона, а Амон быў бацькам Ёзіі.

11. А Ёзія быў бацькам Ехоніі і братоў яго ў час перасяленьня ў Бабілён.

12. А па перасяленьні ў Бабілён Ехонія быў бацькам Салятыеля, а Салятыель быў бацькам Зарабабэля.

13. А Зарабабэль быў бацькам Абіюда, а Абіюд быў бацькам Эліяхіма, а Эліяхім быў бацькам Азора.

14. А Азор быў бацькам Садока, а Садок быў бацькам Ахіма, а Ахім быў бацькам Эліюда.

15. А Эліюд быў бацькам Элеазара, а Элеазар быў бацькам Матана, а Матан быў бацькам Якуба.

16. А Якуб быў бацькам Язэпа, мужа Марыі, з каторай нарадзіўся Езус, называны Хрыстос.

17. Дык ад Абрагама да Давіда ўсіх пакаленьняў было чатырнаццаць; і ад Давіда да перасяленьня ў Бабілён - чатырнаццаць пакаленьняў; і ад перасяленьня ў Бабілён да Хрыста - чатырнаццаць пакаленьняў

Нараджэньне Хрыста

18. З нараджэньнем Езуса Хрыста было так: Калі маці Яго Марыя была заручана з Язэпам, перш чым пачалі жыці разам, выявілася, што яна цяжарная за справай Духа Сьвятога.

19. Язэп жа, яе муж, будучы справядлівым і ня хочучы яе зьняславіць, надумаўся тайком яе пакінуць.

20. А калі пра гэта думаў, вось жа анёл Госпадаў паказаўся яму ў-ва сьне і сказаў: "Язэпе, сыне Давідаў, ня бойся прыняць Марыю, сужонку тваю, бо што ў ёй пачалося, пачалося з Духа Сьвятога.

21. Вось жа народзіць сына, і дасі Яму імя Езус, бо Ён збавіць народ свой ад грахоў ягоных".

22. А ўсё гэта сталася, каб збылося тое, што сказана было Госпадам праз прарока, які сказаў:

23. "Вось жа Дзева пачне і народзіць сына, і назавуць імя Яго Эмануэль", што значыць Бог з намі.

24. Затым Язэп, падняўшыся зо сну, зрабіў так, як яму загадаў анёл Госпадаў, і прыняў сваю сужонку.

25. І не пазнаў яе, аж пакуль яна нарадзіла Сына, і даў імя Яму Езус.


Старонка 1 з 28 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст