Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Сьвятая Эванэлія Езуса Хрыста паводле Лукаша


 

 

Сьвятая Эванэлія Езуса Хрыста паводле Лукаша

Уступ0102030405060708091011121314
15161718192021222324

пераклад кс. Вінцэнта Гадлеўскага,
паводле: Чатыры Эвангеліі і Апостальскія Дзеі.
Вільня, 1939.
Алічбоўваньне: Вячаслаў Мартысюк
(група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання,
каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)

 

АБ ЭВАНЭЛІІ СЬВ. ЛУКАША
Сьвятая Эванэлія Езуса Хрыста паводле Лукаша

Аўтар. Сьв. Лукаш, аўтар трэцяй Эванэліі, быў лекарам. Быў ён родам з грэцкай паганскай сям'і з гораду Антыохіі (у Сырыі). Прыняўшы хрысьціянства, стаўся верным таварышам сьв. Паўла. З гэтым апосталам адбыў другую місыйную падарожу аж да Македоніі, дзе астаўся працаваць пасярод нованаверненых хрысьціянаў. Па сямі гадох ізноў далучыўся да сьв. Паўла і быў ягоным таварышам і супрацоўнікам аж да сьмерці гэтага апостала. Аб апошніх гадох і сьмерці сьв. Лукаша ня маем пэўных даных.

Што сьв. Лукаш ёсьць аўтарам трэцяй эванэліі і Апостал. Дзеяў, аб гэтым згодна сьведчаць сьв. Айцы і пісьменьнікі старадаўнага Касьцёла. Дзеля таго што сам сьв. Лукаш ня відзяў Хрыста, ён пісаў сваю эванэлію з таго, што чуў ад сьв. сьв. Паўла, Пятра, Якуба і іншых асоб, якіх пазнаў у Ерузаліме, а асабліва ад маткі Езуса Хрыста. У прадмове да эванэліі ён выразна кажа, што сам усяго пільна дайшоўшы, апісаў папарадку ўсё, што чуў. У апісаньні падзеяў сьв. Лукаш дзяржаўся хронологічна-географічнага парадку, гэта значыць, апісаў спачатку дзейнасьць Е. Хрыста ў Галілеі, потым у дарозе да Юдэі (праз Самарыю і Пэрэю), потым ізноў у Галілеі, у Юдэі і Ерузаліме.

Мэта. Эванэлія сьв. Лукаша была напісана каля 62 году па Нарадж. Хрыста. Яна напісана добрай грэцкай мовай і мела на мэце абслужыць касьцёлы, заложаныя сьв. Паўлам у М. Азіі і Грэцыі. Касьцёлы гэтыя складаліся з паганаў (грэкаў) і жыдоў. Аднак большасьць была паганаў і затым сьв. Лукаш падчырківае паўсюднасьць Хрыстовага Касьцёла, які бяз ніякай розьніцы павінен абняць сабою і жыдоў і паганаў. Жыды, хоць мелі быць першымі ў Валадарстве Хрыстовым, то адкінуўшы ягону навуку і выдаўшы яго на сьмерць, самі выракліся гэтай ласкі. Аднак і для іх дарога да збаўленьня не зачыненя, трэба толькі пакаяньня і навароту да Хрыста (13, 3 - 8; 21, 24).

Гэтакая асноўная ідэя эванэліі сьв. Лукаша. У спосабе перадаваньня розных падзеяў, сьв. Лукаш згодны з сваім вучыцелем сьв. Паўлам.


Старонка 1 з 25 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст