Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першы ліст Карынцянам сьвятога апостала Паўлы


 

 

Першы ліст Карынцянам сьвятога апостала Паўлы

Першы ліст Карынцянам сьвятога апостала Паўлы

 

01 - 02 - 03 - 04 - 05 - 06 - 07 - 08 - 09 - 10 - 11 - 12 - 13 - 14 - 15 - 16

 

Пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага
Паводле: Новы Запавет, 1999
Рэдакцыя: Антоні Бокун
Электронная версія:  Антоні Бокун

1

Прывітаньні

1. Павал, з волі Божай пакліканы на апостала Езуса Хрыста, ды брат Састэн,

2. Божай царкве ў Карыньце, тым, што былі асьвечаны ў Езусе Хрысьце ды пакліканы да сьвятасьці разам з усімі, каторыя на кожным месцы прызываюць імя Госпада нашага Езуса Хрыста, іхняга і нашага (Госпада):

3. Ласка вам і супакой ад Бога Айца і Госпада Езуса Хрыста.

Падзяка

4. Дзякую заўсёды за вас Богу майму за ласку, дадзенаю вам у Хрысьце Езусе,

5. бо ў Ім вы ўсім сталіся багатымі, усякім словам і веданьнем,

6. бо сьведчаньне Хрыстовае ўмацавалася ў вас,

7. так што ня маеце нястачы ласкі ў чаканьні аб'яўленьня Госпада нашага Езуса Хрыста

8. які ўмацуе вас да канца, каб былі без заганы ў дзень Госпада нашага Езуса Хрыста.

9. Верны Бог, якім вы пакліканы да супольнасьці з Сынам Ягоным Езусам Хрыстом, Госпадам нашым.

Супраць падзелу сярод хрысьціян у Карыньце

Хрыстос непадзельны

10. Браты, у імя Госпада нашага Езуса Хрыста малю вас, каб усе вы гаварылі адно і каб не было сярод вас падзелаў, каб вы былі аднаго розуму і аднае думкі.

11. Бо людзі злое расказалі мне пра вас, браты мае, што здараюцца між вас спрэчкі.

12. Маю на думцы, што кожны ў вас кажа: "Я - Паўлавы", "Я Апалёсавы", Я Кэфаса", "А я -Хрыстовы".

13. Ці ж Хрыстос падзяліўся? Ці ж Павал быў за вас укрыжаваны? Ці ў імя Паўла вы ахрышчаны?

14. Дзякую Богу, што апрача Крыспа і Гая я нікога з вас не ахрысьціў,

15. дык ніхто ня можа казаць, што ў імя маё быў ён ахрышчаны.

16. Праўда, ахрысьціў я таксама дом Сьцяпана. А больш ня памятаю, ці ахрысьціў яшчэ каго.

Праўдзівая мудрасьць вядзе да адзінства

17. Бо не паслаў мяне Хрыстос хрысьціць, але эвангелізаваць; ня ў мудрасьці слова, каб ня зьменшыць важнасьці крыжа Хрыстовага.

18. Бо слова крыжа для тых, што ідуць на загубу, ёсьць глупства, а тым, што ідуць на збаўленьне - сіла Божая.

19. Бо напісана: "Загублю мудрасьць мудрых, і кемлівасьць разумны зьнішчу".

20. Дзе мудрэц? Дзе вучоны? Дзе дасьледчык гэтага веку? Ці не ператварыў Бог мудрасьць гэтага сьвету ў дурасьць?

21. Калі жа сьвет сваёю мудрасьцю не пазнаў Бога ў мудрасьці Божай, дык спадабалася Богу праз дурасьць вяшчэньня (слова) збавіць веручых.

22. Бо Юдэі дамагаюцца знакаў, а Грэкі шукаюць мудрасьці;

23. а мы вясьцім Хрыста ўкрыжаванага, які для Юдэяў згаршэньнем, а для паганаў - дурасьць,

24. для тых жа, што пакліканы, ці з-пасярод Юдэяў, ці спасярод Грэкаў - Хрыстос, магутнасьць Божая ды мудрасьць Божая.

25. Бо тое, што дурасьць у Бога, перавышае мудрасьцю людзей, а што кволае ў Бога - перавышае моцаю людзей.

26. Дык вы, браты, паглядзіце, хто вы такія, пакліканыя? Па-людзку гледзячы, няшмат з вас мудрых паводле цела, нямнога магутных, няшмат высакародных.

27. Але Бог выбраў, дурное ў вачах сьвету, каб засароміць мудрых, і кволае, каб засароміць магутных,

28. і (выбраў Бог) тое, што паганае ў вачах сьвету, і пагарджанае ды ня маючае значэньня выбраў Бог, каб скасаваць тое, што нечым ёсьць,

29. каб ніхто не вывышаўся перад Богам.

30. Дзякуючы Яму і вы ёсьць у Хрысьце Езусе, каторы з волі Божай стаўся для нас мудрасьцю, справядлівасьцю, пасьвячэньнем і адкупленьнем,

31. каб было як напісана: "Хто хваліцца, хай у Госпадзе хваліцца".


Старонка 1 з 16 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст