Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першы ліст Тэсалонцам сьвятога апостала Паўла


 

 

Першы ліст Тэсалонцам сьвятога апостала Паўла

Першы ліст Тэсалонцам сьвятога апостала Паўла

 

01 - 02 - 03 - 04 - 05

 

Пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага
Паводле: Новы Запавет, 1999
Рэдакцыя: Антоні Бокун
Электронная версія:  Антоні Бокун

1.

Прывітаньне і падзяка за веру Тэсалонцаў

1. Павал, і Сільван, і Цімафей Тэсалонскай царкве ў Богу Айцу і Госпадзе Езусе Хрысьце: Ласка вам і супакой.

2. Дзякуем Богу заўсёды за вас усіх, памятаючы пра вас безупынна ў малітвах  нашых.

3. помнячы на дзейнасьць веры вашай, на працу любові і трываласьць надзеі ў Госпадзе нашым Езусе Хрысьце перад Богам і Айцом нашым,

4. ведаючы, умілаваныя Богам браты, выбраньне вашае,

5. бо эвангелізацыя нашая не была адно толькі ў словах, але ў сіле і ў Духу Сьвятым ды ў намаганьнях многіх, бо ж самі ведаеце, якімі мы былі ў вас для вас.

6. І вы сталіся пасьлядоўнікамі нашымі і Госпада, прыняўшы слова ў горы вялікім з радасьцю Духа Сьвятога,

7. і так вы сталіся ўзорам усім верным у Македоніі і Ахаі.

8. Бо ад вас разыйшлося слова Божае ня толькі ў Македоніі і Ахаі, але ва ўсякае месца дайшла вера ваша ў Бога, так што нам няма патрэбы гаварыць пра гэта.

9. Бо самі людзі гавораць пра нас, якое прыняцьцё мелі мы ў вас, ды як вы навярнуліся да Бога ад ідалаў, каб служыць Богу жывому і праўдзіваму

10. і чакаць Сына Ягонага з неба, якога Ён падняў з памёршых, Езуса, каторы ўхаваў нас ад будучага гневу (Божага).


Старонка 1 з 5 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст