Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Другі ліст Цімафею сьвятога апостала Паўла


 

 

Другі ліст Цімафею сьвятога апостала Паўла

Другі ліст Цімафею сьвятога апостала Паўла

 

01 - 02 - 03 - 04

 

Пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага
Паводле: Новы Запавет, 1999
Рэдакцыя: Антоні Бокун
Электронная версія:  Антоні Бокун

1.

Прывітаньне

1. Павал, апостал Хрыста Езуса з волі Бога, паводле абяцаньня жыцьця, якое ёсьць у Езусе Хрысьце,

2. Цімафею, найдаражэйшаму сыну: Ласка, міласэрдзе і супакой ад Бога Айца і Хрыста Езуса, Госпада нашага.

Падзяка Богу за веру Цімафея

3. Дзякую Богу, якому служу з чыстым сумленьнем, як і мае продкі, што ў маіх малітвах днём і ноччу без перапынку маю ў памяці цябе,

4. і прагну ўбачыць цябе, памятаючы твае сьлёзы, каб напоўніцца радасьцю,

5. і прыпамінаю веру тваю не фальшывую, якая раней жыла ў тваёй бабулі Ляідзе і тваёй маці Эўніцы, ды я перакананы, што жыве і ў табе.

Аб мужнасьці ў абвяшчаньні Эвангельля

6. Дзеля гэтай прычыны нагадваю табе, каб ажывіў ты дар Божы, які ёсьць у  табе праз узлажэньне рук маіх.

7. Бо ня даў нам Бог Духа страху, але сілы, любові і мудрасьці.

8. Дык не саромейся тады сьведчаньня Госпада нашага, ані мяне, вязьня Ягонага, але працуй са мною дзеля Эвангельля моцай Бога,

9. які асвабадзіў нас і паклікаў сьвятым пакліканьнем не дзеля нашых заслугаў, але паводле пастановы сваёй і ласкі, якая дадзена нам у Хрысьце Езусе спрадвеку,

10. а цяпер аб'явілася праз зьяўленьне Збаўцы нашага Езуса Хрыста, які зьнішчыў сьмерць і асьвяціў жыцьцё і несьмяротнасьць праз Эвангельле,

11. для якога я пастаўлены вестуном, і апосталам, і вучыцелем.

12. З гэтай прычыны пераношу цярпеньні, але не саромеюся, бо ведаю, каму паверыў, і маю пэўнасьць, што Ён мае моц дапамагчы мне захаваць перададзенае мне на той дзень.

Сьцеражы давераны скарб

13. За аснову вазьмі здаровыя словы, якія чуў ты ад мяне, у веры і любові, што ў Хрысьце Езусе.

14. Беражы добры скарб праз Духа Сьвятога, які прабывае ў нас.

15. Ці ведаеш тое, што ўсе, пражываючыя ў Азіі, між імі Фігел і Гермаген, адвярнуліся ад мяне?

16. Хай будзе міласэрным Госпад для дома Анэсіфора, бо часта ён мяне падмацоўваў і не саромеўся кайданаў маіх,

17. але, прыбыўшы ў Рым, пільна шукаў мяне і знайшоў.

18. Хай атрымае ён у Бога міласэрдзе ў гэты дзень. А колькі ён служыў мне ў Эфэзе, ты лепей ведаеш.


Старонка 1 з 4 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст