Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Другі ліст сьвятога апостала Пятра


 

 

Другі ліст сьвятога апостала Пятра

Другі ліст сьвятога апостала Пятра

 

01 - 02 - 03

 

Пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага
Паводле: Новы Запавет, 1999
Рэдакцыя: Антоні Бокун
Электронная версія:  Антоні Бокун

1

Прывітаньне

1. Сымон Пётар, слуга і апостал Езуса Хрыста, тым, што дзякуючы справядлівасьці Бога нашага і Збаўцы Езуса Хрыста атрымалі дастойную веру, як і наша:

2. Ласка вам і супакой хай памножацца праз пазнаньне Бога і Езуса, Госпада нашага.

Разьвіцьцё хрысьціянскага жыцьця

3. Яго Божая моц надзяліла нас усім, што патрэбнае да жыцьця і пабожнасьці, праз пазнаньне Таго, хто паклікаў нас сваёю хвалой і дасканаласьцю.

4. Поруч з імі падараваў Ён нам дарагія і вялікія абяцаньні, каб праз іх сталіся мы ўдзельнікамі Божае прыроды, усьцярогшыся сапсуцьця, якое пашыраецца па сьвеце праз пажаданьні.

5. Таму старайцеся з усіх сіл, каб сваёю вераю выхаваць цноту, а праз цноту - веданьне,

6. а праз веданьне - паўстрыманасьць, а праз паўстрыманасьць - цярплівасьць, а праз цярплівасьць - пабожнасьць,

7. а праз пабожнасьць - браталюбства, а праз браталюбства - любоў.

8. Калі гэта ў вас жыве і памнажаецца, дык вы не будзеце бязьдзейнымі і бясплоднымі ў пазнаньні Госпада нашага Езуса Хрыста.

9. А ў каго гэтага няма, той сьляпы і недавіда, забыўся аб ачышчэньні ад даўнейшых сваіх грахоў.

10. Дык тым больш, браты, старайцеся ўгрунтаваць сваё пакліканьне і выбраньне. Гэтак бо робячы, ня будзеце кульгаць.

11. Бо гэтак яшчэ шырэй адчыніцца вам уваход у вечнае каралеўства Госпада нашага і Збаўцы Езуса Хрыста.

Падставы веры

12. Таму я буду вам заўсёды прыпамінаць гэта, хоць вы ведаеце і перакананыя ў гэтай праўдзе.

13. Я лічу сваім абавязкам, пакуль знаходжуся ў гэтай палатцы, вам гэта прыпамінаць,

14. бо прадчуваю, што хутка пакіну гэту палатку маю, як Госпад наш Езус Хрыстос выявіў мне.

15. Буду старацца, каб вы мелі магчымасьць і па маім адыходзе аб гэтым памятаць.

16. Мы бо вясьцілі вам моц і прыход Госпада нашага Езуса Хрыста не ідучы за прыдуманымі казкамі, але як сьведкі, бачыўшыя Ягоную веліч.

17. Атрымаў бо Ён ад Бога Айца чэсьць і хвалу, калі вось такі голас прагучаў да Яго ад велічнай славы: "Гэта Сын Мой умілаваны, у якім маю ўпадабаньне".

18. І мы чулі, як гэты голас чуўся з неба, калі мы з Ім разам былі на сьвятой гары.

19. Прытым мы маем найпэўнейшае прарочае слова, і вы добра робіце, трымаючыся яго, як сьветача, які сьвеціць у цёмным месцы аж пакуль разаднее, і зорка раньняя ўзыйдзе ў сэрцах вашых.

20. Гэта перад усім мейце на ўвазе, што ніводнае прароцтва Пісаньня нельга выясьняць самавольна.

21. Бо не па волі людзкай было калісьці абвешчана прароцтва, але казалі яго людзі Божыя, кіраваныя Духам Сьвятым.


Старонка 1 з 3 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст