Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Эвангелія паводле Яна


 

 

Эвангелія паводле Яна

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021

Пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага
Арыгінальны тэкст
Паводле: машынапісы з архіву А. Бокуна
Алічбоўваньне:  Антоні Бокун

Увядзенне ў Эвангелію паводле Яна

Чацьвёртую Эвангелію па Традыцыі хрысьціянскай і па сьведчаньню вучняў сьв. Яна, а менавіта: Пап'яша, сьв. Палікарпа і іншых, а таксама Айцоў Касьцёла, паклікаючыхся на чацьвёртую Янаву Эвангелію - аўтарам быў сьв. Ян Апостал.

Сьв. Ян Апостал, наймаладзейшы з Апосталаў быў братам Якуба Апостала, званага Большым, былі сынамі Забэдэя, пакліканымі Езусам з над Мора Галілейскага ў час лоўлі рыбы. Якуб як біскуп першы Ерузаліму быў замучаны. Ян быў не жанаты, памёр сваёй сьмерцю ў Эфэзе каля 100 года і свайго веку ў Эфэзе.

Сьв. Ян, Эвангеліста быў "умілаваным вучнем Госпада", катораму Госпад Езус у час Апошняй Вячэры пазволіў прытуліцца да сваіх грудзей, ды яму тады выявіў здрайцу Юдаша, з трох Апосталаў ён быў сьведкам "перамяненьня Госпадавага" на гары Табор. Ён толькі адзін з апосталаў стаяў у падножжа крыжа Мукі Хрыстовай і ў яго асобе Госпад Езус паручыў маці сваёй Марыі ўсіх людзей, а яму паручыў Маці Сваю ў апеку. Яшчэ перад 70 годьдзем сьв. Ян прыйшоў у Эфэз і спаўняў уладу біскупа да самай сьмерці. Юнак пад канец жыцьця імператарам рымскім Даміцыянам быў сасланы на востраў Патмос. Калі пад канец першага веку ў сьвеце паганьскім гелленстычным і затым хрысьціянскім пачалі паяўляцца гэрэзіі, дык мэтай IV эвангеліі абараняець чыстасьць Добрай Навіны і барацьба з гарэз'ямі. Таму IV Эвангельля сьв. Яна ёсьць трактатам гістарычна-тэалагічным, у ёй выяўляе сьв. Ян знаньне Палестыны і сваё ўдзельніцтва ў жыцьці Хрыста, ў яго навучаньні. Сьв. Ян піша па грэцку моваю жывой і выразнай, знанай. "Напачатку было Слова" - глыбокая філязофія, вера.

Змест Эвангеліі:

1.     Пролог(1,1-18)

2.     Аб дзейнасьці Яна Хрысьціцеля ў Юдэі (1,19-4,54)

3.     Публічная дзейнасьць Хрыста ў Ерузаліме (5,1-12,54)

4.     Мука, сьмерць і ўваскрасеньне Хрыста (13,1-20,31)

5.     Заканчэньне: Прымат сьв. Пятра (21,1-25)


Старонка 1 з 22 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст