Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першае пісьмо да Цімафея


 

 

Першае пісьмо да Цімафея

Увядзенне010203040506

Пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага
Арыгінальны тэкст
Паводле: машынапісы з архіву А. Бокуна
Алічбоўваньне:  Антоні Бокун

ПЕРШАЕ ПІСЬМО ДА ЦІМАФЕЯ

Тры пісьмы сьв. Паўла, гэта зн: два да Цімафея і адзін да Ціта, спаміж усіх чатырнаццаці, называюцца пастырскімі, бо маюць спецыяльны характар. У іх апісвае апастол правы і абавязкі душпастыраў. Хоць яны адрасаваны двум біскупам, адносяцца да ўсіх духоўнікаў. Жыды, абжытыя ў М. Азіі, розьніліся ад жыдоў Палестынскіх, якія былі больш фармалістычнымі, рыгарыстычнымі і больш абмежаванымі. Малаазійцы былі людзьмі шчырымі, прастадушнымі, лягчэйшымі на прыняцьце веры Хрыстовай. Некаторыя з іх не прытрымліваліся нават закона аб абразаньні.

З такой сям'ёй пазнаёміўся ў г. Лістыі сьв. Павал у час першага свайго падарожжа. У сям'і была набожная хрысьціянка, раней жыдоўка, бабуля, яе дачка і ўнук Цімафей. Бацька яго быў паганін. Спрытны, здольны і шчыры юнак Цімафей спадабаўся сьв. Паўлу, і ў час другога свайго місійнага падарожжа ўзяў ён яго сваім сакратаром, пасьля высьвяціў яго на сьвятара і паручаў яму часта адказныя абавязкі візітаваньня паасобных касьцёлаў. З часам кансекруе яго на біскупа і пакідае на адказнай пляцоўцы ў Эфезе. Яго імя часта сустракаецца ў пісьмах сьв. Паўла.

Пісьмо да Цімафея напісаў сьв. Павал каля 66 года ужо пасля звальнення з Рымскай вязьніцы і вяртаньня з Гішпаніі, калі другі раз візітаваў касьцёлы ў М. Азіі па дарозе ў Рым з Мацэдоніі. Повадам было жаданьне павучыць і падбадзёрыць маладога біскупа Эфезу ў цяжкіх умовах яго працы. Мала ў яго спраў дагматычных, а больш практычных павучэньняў. З іх мы пазнаём тагачасныя касьцёльныя парадкі, герархію і ўзаемную залежнасьць.

Распарадак пісьма

Адрас пісьма і прывітаньні (1,1-2)

1.       Сьв. Павал прыпамінае Цімафею прычыны, дзеля якіх яго пакінуў. (1,3-20)

2.       Павучэньні адносна супольных малітваў. (3,1-13)

3.       Аб правілах вярхоўнікаў касьцельных.

4.       Патрэбна змагацца з блуднамі навукамі. (3,14-4)

5.        адносіны да паасобных станаў у касьцёле. (5,1-6,2)

6.       Перасьцярога Цімафею і багаславенства. (6,3-4)


Старонка 1 з 7 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст